wd wp Пошук:

Карасон Акіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акіна.

Мары́я Карасо́н Сумуло́нг Кахуа́нка-Акі́на, больш вядомая як Карасо́н Акі́на (тагальск.: María Corazón Sumulong Cojuangco-Aquino; 25 студзеня 1933 — 1 жніўня 2009) — прэзідэнт Філіпін ў 1986—1992 гадах, прыйшла да ўлады шляхам мірнага адлучэння ад улады прэзідэнта Фердынанда Маркаса ў 1986. Стала першай жанчынай-прэзідэнтам у Азіі (не лічачы Сун Цынлінем, якая была в.а. прэзідэнта Кітая).

Біяграфія

Нарадзілася ў правінцыі Тарлак ў багатай сям’і змешанага паходжання (філіпінскага, кітайскага і іспанскага), была адной з шасці дзяцей.

У 1948—1953 гадах вучылася ў ЗША, атрымала кваліфікацыю настаўніка матэматыкі і перакладчыка з французскай мовы. Вярнуўшыся на радзіму, паступіла на юрыдычны факультэт філіпінскага Далёкаўсходняга ўніверсітэта.

У 1954 годзе выйшла замуж за Бенігна Акіна — сына былога старшыні Нацыянальнай асамблеі. Бенігна Акіна зрабіў паспяховую палітычную кар’еру — у 1955 годзе стаў мэрам горада Кансепсьён, пазней — губернатарам правінцыі Тарлак, а ў 1967 годзе — сенатарам. Увесь гэты час Карасон Акіна была хатняй гаспадыняй, у іх нарадзілася пяць дзяцей — сын Бенігна Акіна III і чатыры дачкі.

У 1973 годзе прэзідэнт Філіпінаў Фердынанд Маркас, баючыся зыходу будучых прэзідэнцкіх выбараў, увёў ваеннае становішча і загадаў арыштаваць самых вядомых апазіцыянераў — у тым ліку і Бенігна Акіна. Ён правёў пад арыштам сем гадоў, і ў гэты час пачалася палітычная кар’ера Карасон Акіна, якая пачалася з выступленняў на падтрымку свайго мужа і арганізацыі парламенцкай выбарчай кампаніі ў 1978 годзе.

Пасля ўмяшання прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, сенатар Акіна быў вызвалены з турмы і высланы з краіны з сям’ёй. У 1983 годзе ён паспрабаваў вярнуцца ў краіну і быў застрэлены ў аэрапорце Манілы (пазней аэрапорт назвалі ў яго гонар).

Кар’еру палітыка Карасон Акіна пачала ў 1983 годзе пасля забойства яе мужа Бенігна Акіна. У 1986 годзе Акіна ўзначаліла апазіцыю і выставіла сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта Філіпінаў. Пераможцам выбараў, якія прайшлі з вялікай колькасцю парушэнняў, быў абвешчаны Маркас. Вынікі выбараў былі аспрэчаныя апазіцыяй, падтрымку якой аказалі высокапастаўленыя ваенныя, і Маркас быў вымушаны сысці ў адстаўку.

25 лютага 1986 года Карасон Акіна стала прэзідэнтам Філіпінаў. Пасаду кіраўніка краіны Акіна займала на працягу шасці гадоў, за гэты час на Філіпінах былі праведзены судовая, аграрная і канстытуцыйная рэформы. Спрабавала кіраваць краінай, уводзячы палітыку прымірэння, але адчувала моцны ціск як справа (ваеннай хунты), так і злева (камуністычныя выступы). Яе зямельная рэформа была неадэкватнай. У гады прэзідэнцтва Акіна на Філіпінах было зроблена сем няўдалых спроб ваеннага перавароту.

У 1986 годзе Карасон Акіна была названа часопісам The Time «жанчынай года». У 1999 годзе The Time уключыў Акіну ў спіс самых уплывовых людзей Азіі XX-га стагоддзя.

Аднак, рэфармаванне эканомікі суправаджалася шматлікімі злоўжываннямі, у тым ліку самой Карасон Акіна. На прэзідэнцкіх выбарах 1992 года перамогу атрымаў генерал Фідэль Рамас, кандыдатуру якога як свайго пераемніка падтрымала Акіна.

Памерла 1 жніўня 2009 года ва ўзросце 76 гадоў, за год да смерці ў яе быў знойдзены рак.

Моўнае пытанне ў гады праўлення Карасон Акіна

У гады праўлення Карасон іспанская мова на Філіпінах, асноўная пісьмовая і літаратурная мова краіны на працягу амаль 400 гадоў іспанскага валадарства, практычна выйшла з ужывання і была заменена англійскай. Нібыта, сама Карасон пайшла на паніжэнне статусу іспанскай мовы свядома, пакрыўдзіўшыся на генерала Маркаса, які падчас прэс-канферэнцыі пажартаваў над Корасон, сказаўшы па-іспанску: «Corazon — si, aqui — no» (у сэнсе «сэрца ў яе ёсць, а вось розуму не хапае»).

Іспанская мова была адзінай афіцыйнай мовай краіны ў 1521—1898 гадах, затым адной з трох афіцыйных разам з тагальскай і англійскай да 1973 года, але працягвала вывучацца як абавязковы школьны прадмет да 1986 года. Акцыя па адраджэнні іспанскай мовы ў краіне пачалася толькі ў 2008 годзе, калі прэзідэнтам Філіпінаў стала яшчэ адна жанчына Глорыя Макапагал-Ароя.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Corazon Aquino // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/8179357.stm
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118830805 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся на Філіпінах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Філіпінаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Філіпінаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Жанчыны-прэзідэнты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»