wd wp Пошук:

Фідэль Рамас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рамас. Фідэ́ль Ва́льдэс Ра́мас (тагальск.: Fidel Valdez Ramos; 18 сакавіка 1928, Ілокас, Філіпіны — 31 ліпеня 2022, Макаці, Філіпіны) — філіпінскі дзяржаўны дзеяч, 12-ы прэзідэнт Філіпін (1992—1998).

Ганаровы доктар МДІМА[5].

Паходжанне і адукацыя

Паходзіў з асяроддзя палітычнай эліты — яго бацька быў членам парламента і міністрам замежных спраў Філіпін. Адукацыю атрымаў у ЗША, у Ваеннай акадэміі Уэст-Пойнт, якая выпусціла шмат афіцэраў для краін, якія развіваюцца. Пасля гэтыя афіцэры сталі ўдзельнікамі правых ваенных пераваротаў у гэтых краінах. Таксама навучаўся ва ўніверсітэце Ілінойса.

Ваенная кар’ера і роля ў рэвалюцыі

Удзельнік Карэйскай вайны і вайны ў В’етнаме. Падчас праўлення прэзідэнта Фердынанда Маркаса ў якасці начальніка паліцэйскіх сіл сачыў за выкананнем рэжыму надзвычайнага становішча. У 1986 годзе, пасля датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх былі спрэчнымі (абодва кандыдаты заяўлялі аб сваёй перамозе і фальсіфікацыях з боку апанентаў), у краіне ўспыхнулі пратэсты супраць дыктатуры Маркаса, ініцыяваныя асноўнай праціўніцай Маркаса — Карасон Акіна, удавой забітага лідара апазіцыі, гэтыя пратэсты перараслі ў беспарадкі. Каталіцкая царква, міністр абароны Хуан Энрыле і Фідэль Рамас падтрымалі апазіцыю. Рамас і Энрыле дапамаглі Карасон Акіна ажыццявіць ваенны пераварот. Пасля перавароту і ўцёка Маркаса з краіны Рамас атрымаў новую пасаду начальніка Генеральнага штаба. На гэтай пасадзе правёў чыстку войска ад прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта. У 1988 Рамас быў прызначаны міністрам нацыянальнай абароны. Пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Карасон Акіна ў 1992 годзе, яна прапанавала яго кандыдатуру ў якасці свайго пераемніка.

Палітычная дзейнасць

Зарэкамендаваў сябе палітыкам правага крыла, адразу пасля перавароту 1986 года па яго рэкамендацыі Акіна вывела з урада міністраў левай арыентацыі. Выступаў супраць перамоў з лідарамі партызан-камуністаў. Прыйшоўшы да ўлады, працягваў палітыку рынкавых рэформ, прыватызацыі і прыцягнення замежных інвестыцый, у процівагу сацыялістычным рэформам часоў «дэмакратычнай рэвалюцыі» Фердынанда Маркаса.

Зноскі

  1. Fidel V. Ramos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fidel Ramos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.manilatimes.net/2022/07/31/news/former-president-fidel-v-ramos-succumbs-to-covid-19/1852907
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. Пра адкрыццё Цэнтра АСЕАН у Маскве — МДІМА Архівавана 12 кастрычніка 2014. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ганаровыя дактары МДІМА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся на Філіпінах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбана-Шампейн
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
Катэгорыя·Прэзідэнты Філіпінаў
Катэгорыя·Міністры абароны Філіпінаў
Катэгорыя·Палітыкі Філіпінаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША