wd wp Пошук:

Каралеўства Кастылія і Леон

Каралеўства Кастылія і Леон, вядомае таксама як Кастыльская карона (ісп.: Corona de Castilla) — трэцяе і канчатковае палітычнае аб’яднанне Каралеўстваў Леон і Кастылія пад Кастыльскай каронай. Прынята лічыць, што існуе з 1230 г. — моманту каранавання Кастыльскага караля (які ўключае Таледскую карону) Фердынанда III на Леонскі прастол (які ўключае Галісійскую карону). Аб’яднанне парламентаў 2-х каралеўстваў адбылося значна пазней, праз некалькі дзесяцігоддзяў.

Два каралеўства

Каралеўства Леон узнікла з Каралеўствы Астурыя. Каралеўства Кастылія першапачаткова існавала як акруга Каралеўства Леон. З другой паловы 10-га стагоддзя да першай паловы 11-га яно пераходзіла з рук у рукі паміж Леонам і Каралеўствам Навара. У 11-м стагоддзі, яно нарэшце становіцца незалежнай дзяржавай.

Каралеўствы Леон і Кастылія раней два разы аб’ядноўваліся:

Фердынанд III атрымаў Каралеўства Кастылію ад сваёй маці Берэнгарыі Кастыльскай у 1217 годзе, і Каралеўства Леон ад свайго бацькі Альфонса IX Леонскага ў 1230 годзе. У далейшым абодва каралеўства былі аб’яднаны пад імем Каралеўства Леон і Кастылія, ці проста як Карона Кастыліі. Фердынад III пазней заваяваў даліну Гвадалквівіра, тады як яго сын Альфонс X заваёўваў Каралеўства Мурсія са складу Аль-Андалуса, пашыраючы плошчу каралеўства. Пасля гэтых набыццяў тытул Кастыльскай кароны гучаў як: «Кароль Кастыліі, Леона, Таледа, Галісіі, Мурсіі, Хаэна, Кардобы, Севільі, і Лорд Біскайскі і Малінскі» пералічваючы і іншыя ўладанні, якія яны пазней набылі. З 14-га стагоддзя спадкаемец трона насіў тытул Прынца Астурыйскага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кастылія і Леон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Іспаніі
Катэгорыя·1230 год у Еўропе
Катэгорыя·Зніклі ў 1716 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1230 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Пірэнейскага паўвострава