wd wp Пошук:

Каралеўскі палац у Казерце

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каралеўскі палац.

Фасад палаца.
Каскад фантанаў перад палацам.

Каралеўскі палац у Казерце (італ.: Reggia di Caserta) — грандыёзны загарадны палац неапалітанскіх каралёў у Кампаніі.

Мяркуючы па колькасці пакояў (1200), палац — самы вялікі будынак, збудаваны ў Еўропе ў XVIII стагоддзі[1]. Неабходнасць будаўніцтва загараднага палаца была абумоўлена не толькі разуменнямі міжнароднага прэстыжу, але і тым, што асноўная каралеўская рэзідэнцыя ў Неапалі была адкрыта для нападаў з боку мора. Будаваўся палац у Казерце па праекце галандца Луіджы Ванвітэлі, які ўзяў за ўзор не столькі Версаль, колькі каралеўскі палац у Мадрыдзе, дзе правёў дзіцячыя гады тагачасны кароль.

Узвядзенне палаца працягвалася з 1752 па 1780 год, пры гэтым быў цалкам зменены ландшафт, а горад Казерта перанесены на 10 км. Квадратнае ў плане збудаванне ўвабрала ў сябе палацавую царкву і прыдворны тэатр, аднак ванвітэліевы планы будаўніцтва ўніверсітэта і бібліятэкі так і не былі ўвасоблены. Не быў ажыццёўлены і яго праект 20-кіламетровай пад’язной алеі. Вакол палаца разбіты самы шырокі з рэгулярных паркаў Італіі з украпваннямі парку пейзажнага; сярод яго славутасцяў — шматлікія фантаны, каласальны акведук і шоўкапрадзільнаямануфактура з хаткамі для рабочых, замаскіраванымі пад садовыя павільёны.

Да моманту завяршэння будаўніцтва мода на перайманне Версалю была ў мінулым. Гісторыкі архітэктуры не раз вінавацілі стваральнікаў Казерцкага палаца ў вар’яцкай марнатраўнасці і гігантаманіі, плёнам якіх была манатоннасць аднастайных перспектыў. Тым не менш, у 1997 годзе ЮНЕСКА абвясціла палацава-паркавы ансамбль у Казерце помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва.

У палацы праходзілі здымкі шматлікіх італьянскіх і галівудскіх фільмаў (у прыватнасці, дзвюх прыквелаў «Зорных войнаў», блокбастараў «Місія невыканальная», «Код да Вінчы», «Анёлы і дэманы»).

Зноскі

  1. Architecture, Poetry, and Number in the Royal Palace at Caserta (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Палацава-паркавыя ансамблі
Катэгорыя·Кампанія
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Палацы Італіі