У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лауфенаўэр. Карай Лауфенаўэр (ням.: Karl Laufenauer; 23 чэрвеня 1848, Секешфехервар — 27 красавіка 1901, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі лекар-псіхіятр. Першы прафесар псіхіятрыі ва Універсітэце ў Будапешце.
Вучыўся ва Універсітэце ў Будапешце, ступень доктара медыцыны атрымаў у 1873 годзе. Затым спецыялізаваўся ў неўралогіі і псіхіятрыі ў Ферэнца Шварцэра(венг.) бел. ў Будапешце, у Шарко ў Парыжы, Вестфаля(руск.) бел. ў Берліне, Мейнерта(руск.) бел. ў Вене. Пасля вяртання на радзіму займаўся, у прыватнасці, гіпнозам і гіпнатэрапіяй. У 1878 працаваў у псіхіятрычнай установе ў Будапешце. У 1878 стаў прыват-дацэнтам. З 1881 звязаны з бальніцай Святога Роха(венг.) бел.. Разам з памочнікам Караем Шаферам правёў шэраг эксперыментаў у гэтай установе. Член Венгерскай акадэміі навук з 1891 года. З 1882 прафесар, з 1891 звычайны прафесар псіхіятрыі ва Універсітэце ў Будапешце. Ён памёр раптоўна, 27 красавіка 1901 года.