wd wp Пошук:

Расмус Барталін

Расмус Барталін (дацк.: Rasmus Bartholin, лац.: Erasmus Bartholinus; 13 жніўня 1625, Роскіле — 4 лістапада 1698) — дацкі навуковец: медык, анатам, фізік, матэматык і педагог XVII стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і навукоўцаў, дванаццаць яго сваякоў былі прафесарамі Універсітэта Капенгагена. Тры пакаленні сям’і Барталін ўнеслі значны ўклад у анатомію і медыцыну ў XVII і XVIII стагоддзях: бацька Расмуса, Каспар Барталін (старэйшы) (1585—1629), яго старэйшы брат Томас Барталін (1616—1680), і яго пляменнік Каспар Барталін (малодшы) (1655—1738).

На працягу 10 гадоў навучаўся ў розных універсітэтах Еўропы. Прафесар геаметрыі, а пазней і медыцыны Універсітэта ў Капенгагене.

Вядомасць да яго прыйшла пасля адкрыцця эфекту расшчаплення ў анізатропных асяроддзях прамяня святла на два складнікі, вядомага цяпер як падвойнае праменепраламленне. Упершыню выяўлены ім на крышталі ісландскага шпата (кальцыту). Расмус Барталін апублікаваў апісанне гэтай з’явы, але па прычыне, што фізічная прырода святла была на той час не да канца зразуметай, навуковец не змог яе растлумачыць. Гэта стала магчымым толькі пасля прапанаванай у пачатку XIX стагоддзя Томасам Юнгам хвалевай тэорыі святла.

Ён першым апісаў у навуковай медыцыне сіндром Патаў — храмасомнае захворванне чалавека, якое характарызуецца наяўнасцю ў клетках дадатковай храмасомы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119105241 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Медыкі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі Даніі
Катэгорыя·Анатамы
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Педагогі Даніі
Катэгорыя·Медыкі Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Роскіле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Матэматыкі Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1698 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных