wd wp Пошук:

Канцяміраўка

Канцямі́раўка (руск.: Кантемировка) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1973 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канцяміраўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 11 060 чалавек (2017). Размяшчаецца за 279 км на поўдзень ад Варонежа. Маецца чыгуначная станцыя на лініі Росаш — Мілерава. Найбліжэйшыя да пасёлка гарады — Росаш і Багучар.

Населены пункт быў заснаваны ў XVIII стагоддзі першапачаткова як слабада, якая атрымала назву паводле прозвішча яе ўладальніка Дзмітрыя Кантэміра. У ХІХ стагоддзі сяло Канцяміраўка было ў складзе Канстанцінаўскай воласці Багучарскага павета Варонежскай губерні[2]. У 1871 годзе праз паселішча была пабудавана чыгуначная лінія.

За савецкім часам у Канцяміраўцы працавалі малаказавод, цагляны, каўбасны, лікёра-гарэлачны і кансервавы заводы.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Историческая информация о селе Константиновка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці