wd wp Пошук:

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: Magyarország alaptörvénye) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 18 красавіка 2011 года Парламентам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 года прэзідэнтам краіны і набыла моц з 1 студзеня 2012 года.

Гісторыя

Да 2012 года асноўным законам Венгрыі была канстытуцыя 1949 года, у якую, пачынаючы з 1989 года, былі ўнесены радыкальныя змены.

У 2010 годзе на парламенцкіх выбарах кансерватыўны спіс Фідэс-ХДНП атрымаў больш дзвюх трацін мандатаў — канстытуцыйную большасць.

Асноўныя палажэнні

Назва краіны змяняецца з «Венгерская рэспубліка» на проста «Венгрыя», хоць форма кіравання застаецца рэспубліканскай[1][2]. У прыватнасці, змяненне ўказвае на неабходнасць успрымання краіны без акцэнтавання ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя венгры прызнаюцца роўнымі ў правах.

Крытыка

У новай венгерскай канстытуцыі канстатуецца, што народ Венгрыі аб’ядноўваюць «Бог і хрысціянства». За дзяржавай замацоўваецца абавязак абароны жыцця, прычым абумаўляецца, што жыццё пачынаецца з моманту зачацця. Фактычна даны артыкул канстытуцыі можа тлумачыцца як забарона на аборты. Таксама шлюб у новай канстытуцыі тлумачыцца як «саюз мужчыны і жанчыны», у сувязі з чым крытыкі дакумента лічаць, што канстытуцыя стварае глебу для дыскрымінацыі гомасексуалаў і тых жыхароў краіны, якія не з’яўляюцца хрысціянамі[3].

1517 красавіка 2011 года ў Венгрыі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць прыняцця новай канстытуцыі. У гэтай сувязі ўрад прадпрымае крокі з мэтай атрымання міжнароднай падтрымкі (у тым ліку і рэлігійных арганізацый[4]) на карысць прынятага дакумента.

Папраўкі 2013 года

У сакавіку 2013 года парламент ухваліў пакет паправак да канстытуцыі[5], які выклікаў крытыку як унутры краіны, так і па-за ёй[6].

Зноскі

  1. У Венгрыі прынята Канстытуцыя, якая замацоўвае права на жыццё з моманту зачацця(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 30 сакавіка 2013.
  2. «Hungarian president signs new constitution despite human rights concerns», Deutsche Welle от 25 апреля 2011 года
  3. Венгрыя: новая канстытуцыя забараняе аборты і «аднаполы шлюб» Архівавана 19 студзеня 2012.
  4. Адбылася сустрэча старшыні АЗЦС з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства дзяржаўнага кіравання і юстыцыі Венгерскай Рэспублікі
  5. Fourth Amendment to Hungary’s Fundamental Law(англ.)
  6. Q&A: Hungary’s controversial constitutional changes Би-би-си(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Права Венгрыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Канстытуцыі паводле краін
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Венгрыі