wd wp Пошук:

Канстытуцыя Азербайджана

Канстытуцыя Азербайджанскай Рэспублікі (азерб.: Azərbaycan Respublikasının Konstitusiyası) — асноўны закон Азербайджанскай Рэспублікі. Ухвалена 12 лістапада 1995 года ўсеагульным рэферэндумам. Мае вышэйшую юрыдычную сілу, прамое дзеянне і вяршэнства на ўсёй тэрыторыі Азербайджана.

Гісторыя

Першая Канстытуцыя Азербайджана (Азербайджанскай ССР) была прынята 19 мая 1921 года на I Усеазербайджанскім з’ездзе Саветаў.[1] Канстытуцыя 1921 года замацавала дыктатуру гарадскога і сельскага пралетарыяту.[2] Складзеная на ўзор Канстытуцыі РСФСР, гэтая канстытуцыя замацавала кіруючую ролю рабочага класа ў органах дзяржаўнай улады.[3] Новая рэдакцыя Канстытуцыі Азербайджана была прынятая 14 сакавіка 1925 г на IV Усеазербайджанскім з’ездзе Саветаў.[1]

IX Усеазербайджанскі з’езд Саветаў, які сабраўся 10 сакавіка 1937 года, абмеркаваў праект новай Канстытуцыі Азербайджанскай ССР і 14 сакавіка зацвердзіў новую Канстытуцыю рэспублікі.[3] Новая Канстытуцыя адлюстроўвала нацыянальныя, эканамічныя, палітычныя і гістарычныя асаблівасці рэспублікі. 21 красавіка 1978 года Пазачарговая VII сесія Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 9-га склікання прыняла апошнюю Канстытуцыю Азербайджанскай ССР.

Пасля здабыцця Азербайджанам незалежнасці ўзнікла неабходнасць у падрыхтоўцы новай Канстытуцыі. Праз усеагульны рэферэндум 12 лістапада 1995 года была прынятая першая Канстытуцыя незалежнага Азербайджана.

Канстытуцыя Азербайджана 1995

Мэты прыняцця Канстытуцыі

Народ Азербайджана, працягваючы шматвяковыя традыцыі сваёй дзяржаўнасці, кіруючыся прынцыпамі, адлюстраванымі ў Канстытуцыйным Акце «Аб Дзяржаўнай Незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі», жадаючы забяспечыць дабрабыт ўсіх і кожнага, зацвердзіць справядлівасць, свабоду і бяспеку, усведамляючы сваю адказнасць перад мінулым, цяперашнім і будучым пакаленнямі, выкарыстоўваючы сваё суверэнная права, урачыста заяўляе аб наступных сваіх намерах:

Змест Канстытуцыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 В Азербайджане отмечается День Конституции(руск.) , «Новости-Азербайджан» (12/ 11/ 2009). Праверана 2 снежня 2011. Архівавана 11 сакавіка 2014.
  2. . ISBN 978-5-9916-0092-7, 978-5-9692-0523-9.
  3. 1 2 История Азербайджана(руск.) , Академия наук Азербайджанской ССР (1963).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітыка Азербайджана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Канстытуцыі паводле краін
Катэгорыя·Права Азербайджана