wd wp Пошук:

Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашоў. Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 23 мая 1987) — беларускі навуковец у галіне геалогіі і геахіміі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952—1957). Бацька вучонага-географа Валянціна Лукашова. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953), доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Біяграфія

Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1931). З 1931 года — загадчык кафедры, дэкан геолага-глебава-геаграфічнага факультэта ЛДУ. У 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Грунтазнаўства». У 1938—1939 гадах — рэктар Ленінградскага ўніверсітэта.

У 1939—1944 гадах працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР. З 1944 года — прафесар, загадчык кафедры Інстытута знешняга гандлю СССР, з 1949 года — загадчык кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

У 1953—1956 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1969 гадах — віцэ-прэзідэнт АН БССР, адначасова ў 1963—1970 гадах — загадчык Лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР. У 1971—1977 гадах — дырэктар, адначасова з 1975 года — загадчык лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.

На працягу 19571960 гадах з’яўляўся старшынёй навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковы ўклад

Працы па грунтазнаўству, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, праблемах рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Вёў інжынерна-геалагічныя даследаванні ў Забайкаллі і Амурскай вобласці (па трасе Байкала-Амурскай магістралі). Напісаў шэраг прац па эканоміцы ЗША, праблемах мінеральных рэсурсаў і геапалітыцы. Распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выветрывання. Прапанаваў геахімічную тэорыю лёсаўтварэння. Вывучыў літалагічныя і геахімічныя асаблівасці розных генетычных тыпаў чацвярцічных адкладаў, даў іх класіфікацыю. Арганізаваныя і праведзеныя ім працы дазволілі ўсталяваць і ахарактарызаваць геахімічныя правінцыі на тэрыторыі Беларусі, вывучыць заканамернасці міграцыі многіх хімічных элементаў у паверхневай зоне зямной кары і ландшафтах, якія з’явіліся асновай для рашэння шэрагу прыкладных задач. Абгрунтаваў перспектывы пошукаў радовішчаў металаў і неметалічнай сыравіны на тэрыторыі Беларусі. У серыі манаграфій на прыкладзе Беларусі і іншых рэгіёнаў распрацаваў навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя і біясферы. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы ў гісторыі рэспублікі доўгатэрміновы прагноз змены навакольнага асяроддзя пад уплывам тэхнагенезу ў апошняй чвэрці ХХ ст.

Асноўныя працы

Апублікаваў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 55 манаграфій і брашур.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Нарадзіліся ў 1907 годзе
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Асобы
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
Выкладчыкі СПбДУ
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Выкладчыкі БДУ
Нарадзіліся 7 студзеня
Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Памерлі ў 1987 годзе
Члены КПСС
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Выпускнікі СПбДУ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Дэканы СПбДУ
Дактары геолага-мінералагічных навук
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Выкладчыкі МДУ
Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
Рэктары БДУ
Памерлі 23 мая
Рэктары СПбДУ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак