wd wp Пошук:

Анатоль Віктаравіч Кудзельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудзельскі. Анатоль Віктаравіч Кудзельскі (нар. 16 верасня 1934, с. Маласафііўка, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне рэгіянальнай геалогіі і гідрагеалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар геолага-мінералагічных навук (1978), прафесар (1987).

Біяграфія

Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут (1958).

З 1968 года старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі геахімічных праблем АН БССР, з 1971 года вучоны сакратар Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. У 1974—1991 гадах загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР. У 1992—1993 гадах намеснік дырэктара па навуцы Беларускага навукова-даследчага цэнтра «Экалогія» Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, адначасова галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук АН Беларусі. З 1993 года загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 года загадчык лабараторыі Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прэміі

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Адкрыццё і народагаспадарчае выкарыстанне радовішчаў мінеральных вод у Рэспубліцы Беларусь (навуковыя даследаванні, пошукава-разведачныя працы, медыка-бальнеалагічнае і пітнае асваенне». Прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі ім. акадэміка В. А. Капцюга (2004).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне геалогіі і гідрагеалогіі. Выканаў даследаванні па высокатэмпературным літагенезу ападкавых утварэнняў нафтагазаносных басейнаў, праблеме геалагічнага кантролю размяшчэння карысных выкапняў, газаваму і цеплавому рэжымам геалагічных структур зямной кары. Распрацаваў канцэпцыю энергетычнага і матэрыяльнага балансу ападкава-пародных басейнаў у працэсах высокатэмпературнага літагенезу, якая склала тэарэтычную аснову вучэння аб геафлюідадынамікі, паходжанні і размяшчэнні радовішчаў гідрагенных карысных выкапняў, у тым ліку гаручых. Адзін з заснавальнікаў сучаснай тэорыі нафтагазаўтварэння. Выканаў фундаментальныя даследаванні газавага рэжыму і геахіміі падземных водаў і расолаў Прыпяцкага нафтагазаноснага басейна. Упершыню паставіў пытанне аб перспектывах выкарыстання расолаў ў якасці крыніцы атрымання ёду, брому, рэдкіх і рассеяных элементаў. Аўтар канцэптуальна-імавернасных мадэляў размяшчэння і пошукаў у зямной кары радовішчаў вуглевадародаў, ёдных прамысловых вод і расолаў з выкарыстаннем структурна-геалагічных, гідрагеахімічных і цеплавых крытэрыяў. Унёс уклад у распрацоўку праблем міграцыі радыенуклідаў Чарнобыльскага паходжання ў глебавым субстраце і прыродных водах забруджаных тэрыторый Беларусі, стварыў геолага-гідрагеалагічную канцэпцыю падземнага пахавання радыеактыўных адходаў.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 20 манаграфій.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ