wd wp Пошук:

Каменныя абразкі

Абразок з выявай Канстанціна і Алены, Полацк

Абразкі каменныя — старажытныя помнікі дробнай пластыкі.

Рабілі з вапняку, сланцу і іншых парод мяккага каменю. Найбольшае распаўсюджанне мелі ў XIXV стст. Выконваліся ў тэхніцы рэльефнай разьбы з асобнымі выявамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі. Часта заключаліся ў правы з золата і серабра, упрыгожаныя сканню, гравіроўкай з чарненнем, жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Іх насілі ў спалучэнні з каралямі, замест нацельных крыжыкаў, падвешвалі да абкладаў абразоў. На тэрыторыі Беларусі знойдзена каля 10 абразкоў каменных: у Полацку з выявамі Канстанціна і Алены (са слядамі пазалоты, XIIXIII стст.), фрагмент абразка з надпісам «Барыс» (1-я палова XIII ст.); у Віцебску — «Маці Боская ў смутку», у Мінску — «Хрыстос Эмануіл бласлаўляе Міколу і Стафана» (1-я палова XIII ст.), «Мікола» (XIII ст.), «Маці Боская Дэісусная» і «Апостал Пётра» (канец XII — пачатак XIII стст.); у Навагрудку — «Мікола» (XIII ст.); у Пінску — «Хрыстос Эмануіл» (XII ст.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Абразы
Катэгорыя·Каменныя абразкі
Катэгорыя·Дробная пластыка
Катэгорыя·Скульптура Беларусі