Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2015 прайшоў 20—21 чэрвеня на Цэнтральным стадыёне «Алімпійскі» ў расійскім горадзе Чэбаксары. Сталіца Чувашыі прымала спаборніцтвы Суперлігі — галоўнага дывізіёна турніру. На працягу 2 дзён удзельнікі змагаліся за камандныя ачкі ў 40 лёгкаатлетычных дысцыплінах.
У Суперлізе 2015 гады выступалі 12 еўрапейскіх зборных: першыя 9 па выніках чэмпіянату мінулага года і 3 наймацнейшыя з Першай лігі 2014 года. На старт выйшлі 565 лёгкаатлетаў, з іх 284 мужчыны і 281 жанчына.
Чэмпіёнскі тытул абараняла зборная Германіі. Аднак захаваць за сабой званне наймацнейшай каманды Старога Свету немцам не ўдалося. У чацвёрты раз (з шасці магчымых) перамогу на турніры атрымала зборная Расіі. Германія фінішавала на другой пазіцыі, Францыя ўпершыню ў гісторыі апынулася на пастаменце спаборніцтваў, у зацятай барацьбе за бронзу апярэдзіўшы Польшчу. У Першую лігу выляцелі тры найгоршыя каманды чэмпіянату: Швецыя, Фінляндыя і Нарвегія.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 !![]() |
![]() |
368,5 |
2 !![]() |
![]() |
346,5 |
3 !![]() |
![]() |
319,5 |
4 | ![]() |
317 |
5 | ![]() |
291 |
6 | ![]() |
288 |
7 | ![]() |
281,5 |
8 | ![]() |
230,5 |
9 | ![]() |
217 |
10 | ![]() |
187 |
11 | ![]() |
149,5 |
12 | ![]() |
121 |
Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
Спаборніцтвы ў Першай лізе прайшлі 20—21 чэрвеня 2015 года ў горадзе Іракліян, Грэцыя. У наступны розыгрыш Суперлігі выйшлі Чэхія, Грэцыя і Нідэрланды. Выляцелі ў Другую лігу Літва і Латвія.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 | ![]() |
351 |
2 | ![]() |
327 |
3 | ![]() |
299,5 |
4 | ![]() |
276,5 |
5 | ![]() |
270,5 |
6 | ![]() |
261,5 |
7 | ![]() |
259,5 |
8 | ![]() |
239 |
9 | ![]() |
227 |
10 | ![]() |
215,5 |
11 | ![]() |
214,5 |
12 | ![]() |
169,5 |
Спаборніцтвы ў Другой лізе прайшлі 20—21 чэрвеня 2015 года ў горадзе Стара-Загора, Балгарыя. Дзве лепшыя каманды турніру, Данія і Балгарыя, заслужылі права выступаць у Першай лізе ў наступным розыгрышы каманднага чэмпіянату Еўропы. У сувязі з пашырэннем Другой лігі да 12 каманд, ніводная са зборных не страціла ў ёй месца па выніках чэмпіянату 2015 года.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 | ![]() |
224 |
2 | ![]() |
218 |
3 | ![]() |
202,5 |
4 | ![]() |
179,5 |
5 | ![]() |
167 |
6 | ![]() |
156,5 |
7 | ![]() |
151 |
8 | ![]() |
127,5 |
Асноўны артыкул: Лёгкая атлетыка на Еўрапейскіх гульнях 2015 Спаборніцтвы ў Трэцяй лізе прайшлі 21—22 чэрвеня ў Баку, сталіцы Азербайджана, у рамках лёгкаатлетычнага турніру Першых Еўрапейскіх гульняў[1]. Па іх выніках павышэння ў класе дамагліся адразу 4 каманды: Славакія, Аўстрыя, Ізраіль і Малдова.
Месца | Каманда | Ачкі |
---|---|---|
1 | ![]() |
458,5 |
2 | ![]() |
458 |
3 | ![]() |
439 |
4 | ![]() |
401 |
5 | ![]() |
387 |
6 | ![]() |
336 |
7 | ![]() |
317 |
8 | ![]() |
282 |
9 | ![]() |
243,5 |
10 | ![]() |
240 |
11 | ![]() |
161 |
12 | ![]() |
142 |
13 | ![]() |
115 |
14 | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
99 |