wd wp Пошук:

Каляднае паўстанне

Каляднае паўстанне (чарнагор.: Božićna pobuna; Božićni Ustanak) — узброенае паўстанне ў Чарнагорыі супраць магчымага далучэння Чарнагорыі да Сербіі пасля Першай сусветнай вайны. Адбылося 7 студзеня 1919 года, напярэдадні праваслаўных Калядаў (Раства), ад якіх і атрымала сваю назву.

Гісторыя

Лідар паўстання — Крсто Попавіч

Каталізатарам паўстання стала спрэчнае рашэнне Падгорыцкай скупшчыны (чарнагор.: Podgorička skupština) аб аб’яднанні Чарнагорыі і Сербіі. Прыхільнікі саюза з Сербіяй (Бялашы; чарнагор.: Бјелаши) пераўзыходзілі па колькасці прыхільнікаў незалежнасці Чарнагорыі — зелянашаў (чарнагор.: Zelenaši). Прыхільнікі незалежнасці і былога караля Чарнагорыі Ніколы I (Зелянашы) на чале з афіцэрам чарнагорскай арміі Крсто Попавіч паднялі паўстанне супраць саюза з Сербіяй 7 студзеня 1919 года.

Аднак прыхільнікам саюза аказвала значную падтрымку сербская армія і пад Цэтынэ мяцежнікі пацярпелі паражэнне. Дамы многіх зелянашаў былі разбураны, а некаторыя былі кінуты ў турмы. Некаторая частка паўстанцаў бегла ў Італію, а іншая частка бегла ў горы, дзе працягвала партызанскае супраціўленне. Некаторыя з гэтых груп зелянашаў працягвалі супрацівіцца югаслаўскім уладам аж да 1929 года.

Памяць

7 студзеня 2008 года ў гонар 90-й гадавіны паўстання чарнагорскія ўлады усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар зелянашаў, які загінулі падчас Каляднага паўстання[1].

Зноскі

  1. «Christmas uprising causing controversy on its 90th anniversary» (чарнагор.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Чарнагорыі
Катэгорыя·Паўстанні
Катэгорыя·Бітвы Чарнагорыі
Катэгорыя·Канфлікты 1919 года