wd wp Пошук:

Нікола I Петравіч

Нікола I Петравіч (7 кастрычніка 1841 — 2 сакавіка 1921) — другі князь Чарнагорыя з 1860 па 1910, а затым першы кароль Чарнагорыі з 1910 па 1918 з дынастыі Петравічаў-Негашаў.

Біяграфія

Нарадзіўся будучы кароль у гарадку Негушы — на радзіме дынастыі Петравічаў (Негашаў). Яго бацькам быў Мірка Петравіч-Негаш, брат князя Данілы I Петравіча, а маці — Анастасія Марцінаўна.

Нікола вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага ў Парыжы (паступіў у 1856 годзе). Ён знаходзіўся там, калі ў жніўні 1860 года, пасля забойства яго дзядзькі Данілы I Петравіча-Негаша, быў абвешчаны князем Чарнагорыі. У лістападзе таго ж года малады князь ажаніўся з дачкой чарнагорскага ваяводы Пятра Вукаціча, Міленай. У 1862 годзе Нікола I выступіў у падтрымку герцагавінскіх паўстанцаў Лукі Вукалавіча і адкрыў ваенныя дзеянні супраць Турцыі. Камандаванне чарнагорскімі кантынгентамі князь усклаў на свайго бацьку Мірку Петравіча-Негаша, які за першыя ваенныя поспехі атрымаў мянушку «Шпагі Чарнагорыі». Аднак далейшая кампанія развівалася няўдала. Урэшце, туркі ўзялі Цэтынэ, і Ніколе прыйшлося падпісаць невыгодны мір. Ад поўнага зневажэння Чарнагорыю выратавала дыпламатычнае ўмяшанне Расійскай імперыі.

Каралеўскі тытул

28 жніўня 1910 года, у юбілейны год 50-годдзя свайго кіравання, па агульнаеўрапейскай традыцыі, а таксама ўмацоўваючы сваю дзяржаўную ўладу, Нікола I абвясціў княства Чарнагорыя каралеўствам, і стаў яго першым каралём. Праз 4 гады, напярэдадні Першай сусветнай вайны, ён прысвоіў сабе надзвычайныя паўнамоцтвы самадзяржаўнага манарха. Тады ж Мікалай II дараваў каралю чын генерал-фельдмаршала Рускай Арміі. Кароль Нікола I стаў перадапошнім рускім фельдмаршалам (пасля яго званне было прысвоена толькі румынскаму манарху Каралю I) і адзіным, які дажыў да рэвалюцыі 1917 года.

Выгнанне

У 1917 годзе, паводле Дэкларацыі Корфу, было абвешчана пра зліццё Чарнагорыі з Сербіяй. 26 лістапада 1918 года Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. (Разам з тым, гэты дзяржаўна-прававы акт быў аднабаковым і азначаў звяржэнне чарнагорскай манархіі.)

Нікола быў вымушаны з’ехаць у Францыю, але працягваў прэтэндаваць на трон да сваёй смерці ў Анцібе праз тры гады. Ён быў пахаваны ў Італіі. У 1989 прах Ніколы, каралевы Мілены, і двух іх дзяцей быў перапахаваны ў Чарнагорыі.

Сям’я

Ад шлюбу Ніколы I з Міленай Вукаціч нарадзіліся дзеці:

Зноскі

  1. Nicholas I king of Montenegro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119230194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
Даніла I Петравіч
Князь Чарнагорыі

18601910
Пераемнік:
Пасада скасавана
Папярэднік:
Пасада заснавана
Кароль Чарнагорыі

19101918
Пераемнік:
Пасада скасавана
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Паэты Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Караля I
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Сербскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Дынастыя Негашаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Камандоры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Кіраўнікі Чарнагорыі
Катэгорыя·Члены РАН