wd wp Пошук:

Калнцыемс

Калнцыемс (лат.: Kalnciems) — сяло (з 1991 г.) у Латвіі, у Елгаўскам раёне, рэгіён Земгале. Сяло і прылеглыя палі размясціліся ўздоўж левага берага ракі Ліелупе на працягу 12 км. У 1991-2010 гадах мела статус горада.

Гісторыя

Калнцыемс як населены пункт пачаў стварацца ў канцы XIX стагоддзя, з адначасовым развіццём цаглянай прамысловасці. Прыкладна ў 1880 годзе прадпрымальнік Несцераў заснаваў завод, пазней атрымалы назву «Purmali». З 1934 па 1940 гг. побач з пасёлкам знаходзілася Калнцыемская катарга. Катаржнікі працавалі ў кар’ерах мясцовай каменяломні. У горадзе працуе Калнцыемскі камбінат будаўнічых матэрыялаў.

У 1949 годзе Калнцыемсу прысвоілі правы пасёлка гарадскога тыпу. Бягучы статут горада быў вызначаны Прэзідыўмам ЛР 14 лістапада 1991 г. Праз Калнцыемс праходзіць маршрут міжгароднага аўтобуса Рыга-Ліепая.

Насельніцтва

У 2005 годзе налічалася 2548 жыхароў. На 2000 год рускія складалі 46,8 % жыхароў, латышы — 39,8 %, беларусы — 5,8 %, палякі — 2,9 %, украінцы — 2,3 %, літоўцы — 1,1 %.

Спасылкі

Сайт гарадскога самакіравання

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Латвіі