wd wp Пошук:

Калеві Сорса

Тайста Калеві Сорса (фінск.: Taisto Kalevi Sorsa, 21 снежня 1930, Кеўруў — 16 студзеня 2004, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1957 годзе Калеві Сорса скончыў факультэт журналістыкі Інстытута грамадскіх навук у Тамперэ. З 1954 па 1957 год працаваў журналістам, выдавецкім працаўніком ў друкаваных органах Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1953—1963 гадах быў супрацоўнікам ЮНЕСКА, у 1965—1969 гадах выступаў у якасці генеральнага сакратара фінляндскай камісіі ЮНЕСКА.

З 1969 года працуе сакратаром СДПФ. У 1975 годзе становіцца старшынёй партыі і прабудзе на гэтай пасадзе 12 гадоў.

З 1970 года — дэпутат парламента. У 1970—1972, 1976—1977 гадах з’яўляўся старшынёй знешнепалітычнай камісіі парламента.

У 1972, 1975—1976 і 1987—1989 гадах працаваў у якасці намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў.

Калеві Сорса узначальваў урад Фінляндыі ў 1972—1975, 1977—1979 і 1982—1987 гадах. Будучы прэм’ер-міністрам, ён прытрымліваўся канцэпцыі пабудовы дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Пры ім былі ажыццёўлены рэформы адукацыі і аховы здароўя, ўдасканалена сістэма сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. У знешняй палітыцы Калеві Сорса праводзіў курс на ўмацаванне АБСЕ і падтрымліваў міжнародны сацыял-дэмакратычны рух.

З 1989 года з’яўляўся старшынёй парламента Фінляндыі.

Калеві Сорса памёр ад рака ў 2004 годзе ў сябе дома ў Хельсінкі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #170539342 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Фінляндыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Фінляндыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак