wd wp Пошук:

Каласняк

Каласня́к[3] (Leymus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 80—120 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамыя, моцныя, тоўстыя, аблісцслыя. Лісце цвёрдае, буйное, шырокалінейнае з шызым налётам. Суквецце — густы колас. Каласкі ланцэтныя, 4—-6-кветныя, безасцюковыя. Плод — падоўжаная жалабатая зярняўка.

Арэал

Пашыраны ў нетрапічных краінах Паўночнага паўшар’я і Паўднёвай Амерыкі, часткова ў гарах тропікаў. На Беларусі расце каласняк пясчаны (Leymus arenarius); рэдкі заносны від, трапляецца на пясках у хвойніках, населеных пунктах і інш., цвіце ў чэрвені—ліпені.

Віды

Род Каласняк уключае 55 відаў[4]:

Значэнне

Кармавая, харчовая, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спіс відаў роду Каласняк на сайце The Plant List(англ.) (Праверана 25 лютага 2016)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара