wd wp Пошук:

Како Шанэль

Како Шанэль (фр.: Coco Chanel, сапраўднае імя Габрыэль Бонэр Шанэль, фр.: Gabrielle Bonheur Chanel; 19 жніўня 188310 студзеня 1971) — вядучы французскі мадэльер, чые мадэрнізм, натхнёнасць мужчынскаю модаю і прытрымліванне дарагой простасці ў стваранай вопратцы зрабілі яе, магчыма, самаю важнуаю фігурай у гісторыі моды XX стагоддзя. Шанэль прынесла ў жаночую моду прыталены жакет і маленькую чорную сукенку. Уплыў Како на высокую моду быў настолькі моцны, што яе — адзіную ў гісторыі моды — часопіс «Тайм» унёс у спіс сотні самых уплывовых людзей XX стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзілася ў Самюры ў 1883 годзе, хоць сцвярджала, што з’явілася на свет у 1893 годзе ў Аверні. Маці памерла, калі Габрыэль было дванаццаць гадоў, пазней яе з чатырма роднымі братамі і сёстрамі пакінуў бацька; дзеці былі тады на апецы сваякоў і правялі некаторы час у прытулку. У 18 гадоў Габрыэль ўладкавалася прадаўцом у краму адзення, а ў вольны час спявала ў кабарэ. Любімымі песнямі дзяўчыны былі «Ko Ko Ri Ko» і «Qui qua vu Coco», за што ёй і далі мянушку — Како. Габрыэль не атрымала поспеху ў якасці спявачкі, аднак падчас аднаго з яе выступленняў афіцэр Эцьен Бальзан (Etienne Balsan) быў зачараваны ёю. Яна пераехала жыць да яго ў Парыж, але неўзабаве сышла да англійскага прамыслоўца Артура Капеля (Arthur Capel). Пасля стасункаў з шчодрым багатымі мужчынамі яна была ў стане адкрыць краму ў Парыжы ў 1910, прадаючы дамскія капелюшыкі, і на працягу года дом моды перамясціўся на вуліцу Камбон (Cambon), дзе і знаходзіцца па гэты дзень, як раз насупраць гатэлю «Рыц».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520075 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Chanel, the Couturier, Dead in Paris
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мен і Луара
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя касцюма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Мадэльеры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе