wd wp Пошук:

Казімір Бельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Казімір Бельскі (польск.: Kazimierz Bielski; 2 сакавіка 1652, Фастаў — 9 сакавіка 1709, Лукішкі каля Вільні[1]) — святар, пісьменнік, педагог.

Нарадзіўся 2 сакавіка 1652 года ў Фаставе Сквірскага павету (Украіна). (Паводле дадзеных Юзафа Браўна і Караля Эстэрайхера К. Бельскі нарадзіўся на Беларусі, а памёр не пад Вільняй, а ў Полацку[2][3].)

Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1668 года ў Вільні. У 1686—1689 гадах — прафесар філасофіі, а з 1691 па 1697 год і з 1703 па 1706 год — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[1]. У час Вялікай Паўночнай вайны, у 1705 годзе, прымаў у калегіуме Пятра І[4]. Сакратар правінцыяла (1697—1699), прэпозіт (кіраўнік) Дому прафесаў у Вільні (1699—1702). Браў удзел у генеральнай кангрэгацыі ў Рыме (1706)[1].

Аўтар прац аб заснаванні Стэфанам Баторыям Полацкага езуіцкага калегіума (Informatio de erectione, fundatione, ac liberalitate Stephani, Regis Poloniae, in Collegium Polocense S.J., Вільня, 1698) і аб жыцці Святога Лазара (Officio de S. Lazaro, Вільня, 1705; Vita P. Lazari a Christo resuscitati, adjectis de eoe elegantibus hymnis et Litaniis)[1][3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 120.
  3. 1 2 Estreicher, K. Bibliografia polska /Wyd. K. Estreicher. Kraków: Czionkami drukarni Uniwersytetu Jagiellonskiego, 1894. — Ogólnego zbioru t. XIII. — s. 83-84.
  4. Арлоў, У. Таямніцы Полацкай гісторыі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскім ваяводстве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Памерлі ў 1709 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1652 годзе
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума