У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Кадвалан. Кадва́лан ап Іеяў (вал.: Cadwallon ab Ieuaf, памёр у 986) — кароль Гвінеда (985—986), сын Іеява ап Ідвала, брат Хівела ап Іеява.
Кадвалан ап Іеяў стаў каралём Гвінеда ў 985 годзе, пасля смерці брата Хівела ап Іеява. Аднак ён кіраваў усяго толькі адзін год, пакуль не быў забіты Марэдыдам, каралём Дэхейбарта, які ўварваўся ў Гвінед. Пасля яго гібелі Гвінед быў анексаваны Дэхейбартам.