wd wp Пошук:

Кагуро

Кагуро́ (кар. 고구려, 高句麗,[koɡuɾjʌ] кіт. трад. 高句驪, спр. 高句丽 , піньінь: gāogōulǐ, саст. Гао-Гюйлі; 37 да н.э. — 668) — назва аднаго з карэйскіх плямёнаў, а пазней — адной з трох раннефеадальных дзяржаў. Племя кагуро да пачатку I стагоддзя займала тэрыторыю ў сярэднім цячэнні ракі Ялуцзян (карэйская назва — Амнакан), якая ў наш час аддзяляе Кітай ад КНДР.

Першае падрабязнае апісанне ўтрымліваецца ў кітайскай дынастыйнай гісторыі («Сань го чжы», III стагоддзе). Пасля Качасонскай вайны, кагуросцы былі ўключаны ў акругу Сюаньту. Племянное дзяржаўнае ўтварэнне Кагуро дабілася незалежнасці ад імперыі Хань у 37 да н.э. У III стагоддзі было разгромлена царствам Вэй, але пасля здолела адрадзіцца.

Сучасная назва «Карэя» паходзіць ад назвы сярэдневяковай дзяржавы Каро, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца скарачэннем ад «Кагуро».

Сталіца дзяржавы Кагуро — горад Хвандо (сучасны Цзіянь у Паўночна-Усходнім Кітаі), а з пачатку V стагоддзя — Пхеньян.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старажытная гісторыя Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклі ў 668 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара