wd wp Пошук:

Зінаіда Яўгенаўна Серабракова

Зінаіда Яўгенаўна Серабракова (руск.: Зинаи́да Евге́ньевна Серебряко́ва; дзявочае прозвішча Лансерэ; 12 снежня 1884, маёнтак Няскучнае, Белгарадскі павет, Курская губерня, Расійская імперыя — 19 верасня 1967, Парыж, Францыя) — руская мастачка, удзельніца аб’яднання «Свет Мастацтва», адна з першых рускіх жанчын, якія ўвайшлі ў гісторыю жывапісу. Вучаніца вядомага жывапісца В. Э. Браза.

Біяграфія

Cям’я

Зінаіда нарадзілася 12 снежня 1884 года ў маёнтку Няскучнае ў адной з вядомых мастацкіх сямей Бенуа-Лансерэ. Яе дзед Мікалай Бенуа быў знакамітым архітэктарам, бацька, Яўген Лансерэ — вядомым скульптарам, а маці — Кацярына Мікалаеўна (1850—1933), сястра Аляксандра Бенуа, у маладосці была мастаком-графікам. Адзін з яе братоў, Мікалай, — таленавіты архітэктар, другі, Яўген, адыграў істотную ролю ў гісторыі расійскага і савецкага мастацтва манументальнага жывапісу і графікі. Руска-англійскі акцёр і пісьменнік Пітэр Усцінаў — таксама сваяк Зінаіды Серабраковай. Муж — Барыс Анатолевіч Серабракоў. Дзеці — Яўген Барысавіч Серабракоў (1906—1991), Аляксандр Барысавіч Серабракоў (1907—1995), Таццяна Барысаўна Серабракова (1912—1989), Кацярына Барысаўна Серабракова (1913).

Маладосць

У 1900 годзе Зінаіда скончыла жаночую гімназію і паступіла ў мастацкую школу, заснаваную княгіняй М. К. Ценішавай. У 1903—1905 гадах яна была вучаніцай мастака-партрэтыста А. Э. Браза. У 1902—1903 яна падарожнічае па Італіі. У 1905—1906 займаецца ў Académie de la Grande Chaumière ў Парыжы. У 1905 Зінаіда Лансерэ выходзіць замуж за студэнта (пазней чыгуначнага інжынера) Барыса Серабракова і прымае яго прозвішча.

Шчаслівы перыяд

З часоў вучнёўства Зінаіда імкнулася выказаць сваю любоў да прыгажосці свету. Яе раннія працы — «Сялянская дзяўчына» (1906, Рускі музей) і «Сад у квецені» (1908, прыватны збор) — распавядаюць аб яе пошуках і вострым адчуванні прыгажосці. Шырокую вядомасць прынёс Серабраковай аўтапартрэт (1909, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя); упершыню паказаны на вялікай выставе, арганізаванай «Светам Мастацтва» ў 1910. За аўтапартрэтам рушылі ўслед «Купальшчыца» (1911, Рускі музей), партрэт “Я. К. Лансерэ “(1911, прыватны збор) і партрэт маці мастачкі “Кацярына Лансерэ “(1912, Рускі музей) — спелыя працы, цвёрдыя па кампазіцыі. Яна ўступіла ў таварыства «Свет мастацтва» ў 1911, але адрознівалася ад астатніх членаў групы любоўю да простых сюжэтаў, гармоніяй, пластычнасцю і абагульненнямі ў сваіх палотнах.

Рэвалюцыя

Зінаіда сустрэла Кастрычніцкую Рэвалюцыю ў родным маёнтку Няскучнае. Яе жыццё раптоўна змянілася. У 1919 памірае ад тыфа яе муж, Барыс. Яна застаецца з чатырма дзецьмі і хворай маці без сродкаў да існавання. Няма фарбаў, даводзіцца перайсці на вугаль і аловак. У гэты час яна малюе свой самы трагічны твор — Картачны дамок, які паказвае ўсіх чацвярых асірацелых дзяцей. Яна адмаўляецца перайсці на папулярны футурыстычны стыль ці маляваць партрэты камісараў, аднак знаходзіць працу ў Харкаўскім археалагічным музеі, дзе выконвае алоўкавыя накіды экспанатаў. У снежні 1920 Зінаіда пераязджае ў Петраград на кватэру дзеда. Ёй пашанцавала — у гэту кватэру пасялілі «на ўшчыльненне» не «новых гаспадароў жыцця», а артыстаў тэатра МХАТ. У гэты перыяд яна малюе на тэмы з тэатральнай жыцця.

Парыж

Увосень 1924 Серабракова выязджае ў Парыж, атрымаўшы заказ на вялікае дэкаратыўнае пано. Яна збіралася вярнуцца ў Расію, дзе засталіся яе маці і дзеці. Аднак вярнуцца ёй не ўдалося, і яна аказваецца адарванай ад Радзімы і дзяцей (двух малодшых дзяцей, аднак, ёй удалося неўзабаве вярнуць). Усе тыя невялікія грошы, якія ёй атрымліваецца зарабіць, яна адпраўляе назад у Расію. Пражывае яна ў гэты час па Нансенаўскім пашпарце і толькі ў 1947 атрымлівае французскае грамадзянства. Зінаіда шмат падарожнічае. У 1928 і 1930 едзе ў Афрыку, наведвае Марока. Прырода Афрыкі дзівіць яе, яна малюе Атласкія горы, арабскіх жанчын. Яна таксама малюе цыкл карцін, прысвечаны рыбакам Брэтані.

Хрушчоўская адліга

У часы хрушчоўскай адлігі ўлады СССР дазваляюць кантакты з Серабраковай. У 1960, пасля 36 гадоў расстання, яе наведвае дачка Таццяна (Тата), якая стала тэатральным мастаком у МХАТ. У 1966 вялікія выстаўкі работ Серабраковай былі паказаны ў Маскве, Ленінградзе і Кіеве. Раптам яна становіцца папулярнай у СССР, яе альбомы друкуюцца мільённымі тыражамі. 19 верасня 1967 Зінаіда Серебрякова памерла ў Парыжы ва ўзросце 82 гадоў.

Зноскі

  1. Серебрякова Зинаида Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. 1 2 Серебрякова Зинаида Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Дынастыя Лансерэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Жанчыны-мастакі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Мастакі аб'яднання «Свет мастацтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы