wd wp Пошук:

Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская

Зінаіда Уладзіміраўна Стагу́рская (9 лютага 1971, Княжыца — 25 чэрвеня 2009) — беларуская велагоншчыца.

У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі.

У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д’Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу.

Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»).

Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету.

У 2006 годзе дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў.

Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[1]

Зноскі

  1. Архівавана 28 чэрвеня 2009. Загінула знакамітая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская // Наша Ніва

Літаратура

Спасылкі

Спартыўныя вынікі

Інтэрв’ю

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Велагоншчыкі СССР
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Велагоншчыкі Беларусі
Катэгорыя·Велагоншчыцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Княжыце
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне