wd wp Пошук:

Тур дэ Франс

«Тур дэ Франс» (фр.: Le Tour de France) — самы вядомая і прэстыжная веласіпедная гонка свету, якая праводзіцца з 1903 года ў Францыі. Неафіцыйная назва — «Вялікая пятля».

Гісторыя

Лэнс Армстранг - 7-разовы пераможца Тур дэ Франс

Велагонка «Тур дэ Франс» першапачаткова была заснаваная як рэкламны праект газеты L’Auto (папярэднік цяперашняга L’Équipe), яго рэдактарам і сузаснавальнікам, Анры Дэгранжам і быў закліканы канкураваць з велагонкай Парыж-Брэст-Парыж і велагонкай Бардо — Парыж.

Ідэя стварэння Тур дэ Франс належыць журналісту L’Auto Жэа Лефеўру, з якім Анры Дэгранж абедаў у парыжскім Café de Madrid 20 лістапада 1902 г. Поспех гонкі Le Tour de France стаў вялікім поспехам і для газеты L’Auto, колькасць падпісчыкаў якой вырасла ў 1903 годзе з 25 тысяч (перад Турам) да 65 тысяч пасля Тура; ў 1908 годзе колькасць падпісчыкаў газеты ўзрасла да 250 тысяч, а ў час «Тур дэ Франс» 1923 прадавалася 500 тысяч асобнікаў газеты ў дзень. Рэкордны наклад газеты быў дасягнуты на працягу «Тур дэ Франс» 1933—854 тысячы асобнікаў у дзень. Сёння Тур арганізоўвае «Таварыства Тур-дэ-Франс» — філіял Amaury Sport Organisation, які з’яўляецца часткай медыя-холдынгу, у які ўваходзіць газета L’Équipe.

Тур, які праводзіцца ў Францыі і ў блізкім замежжы, праходзіць штогод на працягу трох тыдняў у ліпені. Толькі ў час Першай (1915—1918) і Другой сусветнай вайны (1940—1946) тур быў адменены.

Прынцыпы гонкі

«Тур дэ Франс» складаецца з 21 этапа: кожны этап доўжыцца адзін дзень. Кожны гоншчык павінен скончыць этап, каб яго час быў зарэгістраваны і назапашаны. Поўная працягласць гонкі — паміж 3000 і 4000 км (трасы і працягласць этапаў кожны год мяняюцца).

Генеральная класіфікацыя — ранжыраванне гоншчыкаў згодна назапашанаму часу. Пераможцам Тура становіцца той гоншчык, сумарны час якога з’яўляецца найменшым сярод усіх удзельнікаў. Магчыма выйграць ўвесь Тур, не выйграваючы ніводнага этапу (Грэг Лемонд і Альберта Кантадор зрабілі гэта ў 1990 годзе і 2009 адпаведна).

Акрамя заліку па часе існуюць і іншыя намінацыі:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спаборніцтвы па веласіпедным спорце
Катэгорыя·Тур дэ Франс
Катэгорыя·Велагонкі ў Францыі