wd wp Пошук:

Княжыца

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Княжыца (значэнні). Кня́жыца — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск-Полацк. Вёска размешчана каля аўтадарогі Р151 (Дымаўшчына-Старое Сяло) у 15 км на захад ад Віцебска. Насельніцтва 146 жыхароў (2009). Вёска складаецца з двух частак: гістарычнай вёскі і пасёлка ля чыгуначнай станцыі.

Гісторыя

У 1784 годзе вёска Княжыца належала графу Міхаілу Казіміравічу Пацею. У 1866 годзе ля вёскі пракладзеная Дынабург-Віцебская чыгунка і пабудавана станцыя Княжыца. Каля станцыі сфармаваўся аднайменны пасёлак. У пачатку XX стагоддзя маёнтак Княжыца Мішкаўскай воласці Віцебскага павета належала дваранцы К. Баршчэўскай. У маёнтку 1 двор, 25 жыхароў. Пасёлак каля станцыі Княжыцы належаў мешчаніну І. Шкоўскаму, 1 двор, 20 жых.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Княжыца
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна
Катэгорыя·Лятчанскі сельсавет