У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільева.
Зінаіда Анатолеўна Васільева (руск.: Зинаида Анатольевна Васильева; 29 снежня 1913, Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[2].
Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гадах салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска(руск.) бел.. У 1937—1949 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2]. Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 года) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[2]. У 1950—1961 гадах працавала балетмайстрам у Новасібірскім тэатры оперы і балета, Адэскім тэатры оперы і балета[3]. У 1962—1965 гадах выкладала класічны танец у балетнай школе ў Каіры[3].
З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога(руск.) бел.» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[2].