wd wp Пошук:

Зігаміцэты

Зігаміцэ́ты (Zygomycetes) — клас ніжэйшых грыбоў.

Апісанне

Міцэлій добра развіты, шмат’ядзерны, няклетачны, у спелым стане падзелены на клеткі. У клетачных абалонках ёсць хіцін, хітазан, часам глюкан. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак) з утварэннем зігаспораў (адсюль назва). Зігота ўтварае спарангій з рознымі па палавым знаку спорамі ў адрозненне ад бясполага спарангія. Бясполае размнажэнне нерухомымі спарангіяспорамі або канідыямі. Органы бясполага размнажэння марфалагічна разнастайныя (сістэматычная прыкмета).

Распаўсюджанне

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі каля 20 відаў з парадкаў мукаральных (Mucorales) і энтамафтаральных (Entomophthorales).

Значэнне

Сапратрофы, ёсць паразіты. Пасяляюцца ў глебе, на агародніне, псуюць харчовыя прадукты, выклікаюць мукарамікозы жывёл і чалавека, гніенне сельскагаспадарчай прадукцыі. Некаторыя віды з родаў мукор (Mucor), фікаміцэс (Phycomyces) і інш. выкарыстоўваюцца ў мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, віды энтамафтаральных — для біялагічнай барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Зігаміцэты