wd wp Пошук:

Мукаральныя

Мукаральныя, мукоравыя (Mucorales) — парадак зігаміцэтавых грыбоў.

Выдзяляецца каля 10 сямействаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна сапратрофы; узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл, гаілі і цвілі пладоў, караняплодаў і інш. Трапляюцца на раслінных рэштках, глебе, харчовых прадуктах, паразітуюць на грыбах.

Міцэлій добра развіты, галінасты, пераважна няклетачны, з узростам можа ўтвараць перагародкі, доўгія гіфы, рызоіды, хламідаспоры або распадацца на асобныя клеткі. Спарангіі шарападобнай формы, маюць нерухомыя споры або канідыі. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак). Зігаспора з тоўстай абалонкай.

Некаторыя віды маюць высокую ферментатыўную актыўнасць і выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў, дражджэй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Зігаміцэты