wd wp Пошук:

Зянон Валянцінавіч Лоўкіс

Зянон Валянцінавіч Лоўкіс (нар. 5 кастрычніка 1946, в. Мажэйкі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі інжынер-механік. Член-карэспандэнт (2009), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2010—2014), Расійскай АН (2014), Латвійскай АН (2017), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Ганаровы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (2017). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці ім. В. П. Гарачкіна (1971).

З 1971 года асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Маскоўскага інстытута інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці ім. В. П. Гарачкіна. З 1981 года дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 1997 года начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 2000 года начальнік галоўнага ўпраўлення навукі, адукацыі, стандартызацыі і кадраў Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам». З 2001 года генеральны дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута харчовых прадуктаў. З 2006 года генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні. Адначасова ў 1999—2000 года прафесар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

З 2008 года галоўны рэдактар навукова-тэхнічнага часопіса «Харчовая прамысловасць: навука і тэхналогіі»[2].

Узнагароды

Прэмія НАН Беларусі (2015) за цыкл работ «Мадыфікаваныя крахмалы для народнай гаспадаркі».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне тэорыі гідраўлікі і гідрапрывада, тэхнікі і тэхналогіі працэсаў вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі расліннай сыравіны. Распрацаваў машыны і механізмы з гідрапрывадам актыўных рабочых органаў: бульбаўборачныя камбайны і капальнікі, машыны для апрацоўкі глебы. Прапанаваў шэраг рабочых органаў і прыстасаванняў для інтэнсіфікацыі рыхлення асяроддзяў, лакальнага ўнясення ўгнаенні, сепаратараў. Пры яго ўдзеле распрацаваны арыгінальныя тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі расліннай сыравіны, створаны новыя віды тэхнікі і абсталявання: гама мыйных машын, резальныя машыны, фармовачныя машыны, помпавая ўстаноўка для высокатэмпературных асяроддзяў. На прадпрыемствах рэспублікі ўкаранёны тэхналогіі атрымання мадыфікаваных крухмалаў, спірту, прадуктаў харчавання і напояў функцыянальнага прызначэння, натуральных вінаў, новых прадуктаў з адходаў вытворчасці лікёра-гарэлачнай, бульбяной прадукцыі, пладоў і гародніны. Ініцыяваў і арганізаваў шэраг праектаў і заданняў, накіраваных на паўнавартаснае і функцыянальнае харчаванне для дзяцей, цяжарных жанчын, пажылых людзей, прафілактыкі захворванняў. Пад яго кіраўніцтвам створана сістэма дасягнення якасці прадуктаў харчавання Рэспублікі Беларусь у складзе: Рэспубліканскі кантрольна-выпрабавальны комплекс па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання, Нацыянальна-тэхнічны камітэт «Харчовая сыравіна і прадукты яе перапрацоўкі» (ТК BY16), орган па сертыфікацыі прадукцыі і Цэнтральныя дэгустацыйныя камісіі.

Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 23 кніг і падручнікаў, 112 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
  2. ЛОЎКІС Зянон Валянцінавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага аграінжынернага ўніверсітэта імя В. П. Гарачкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага аграінжынернага ўніверсітэта імя В. П. Гарачкіна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»