wd wp Пошук:

Зянон Аляксандравіч Ленскі

Зянон Аляксандравіч Ленскі (1864, маёнтак Сула — 1927, Варшава) — беларускі мастак.

Паходжанне

«Партрэт маці мастака», 1890-я[2]

Зянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Астоя». Дзед Зянона Антоній Ленскі (1797—1873) меў у сваім уладанні некалькі маёнткаў у Мінскай губерні (Хотаў, Сула, Татары, Аннопаль, Стажынкі) і ўзначальваў менскі межавы суд. Магчыма, гэта ягоны партрэт пэндзля Юзафа Пешкі захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — рамантычны вобраз маладога багатага шляхціца, у будучым — бацькі сямі дзяцей[3].

Бацькамі Зянона былі старэйшы сын Антонія Аляксандр, які нарадзіўся ў 1836 годзе, і яго жонка, дачка прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Сабіна Карказовіч.

Біяграфія

Аўтапартрэт, 1891

Зянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава, які бацька атрымаў у спадчыну. Быў другім сынам у сям’і, названым у гонар дзядзькі-паўстанца[3]. Ад 1875 года да 1883 года вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя класы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвам[4]. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом.

У 1889 годзе выехаў у Мюнхен. У 1898 і 1911 гадах прайшлі выстаўкі ў Мінску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадах — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства аховы помнікаў.

У сваёй вёсцы Татары каля Ракава, якая дасталася Ленскаму ў спадчыну пасля смерці бацькі (Сула адышла старэйшаму брату Міхалу), ён пабудаваў невялікі палац у стылі Людовіка XV паводле праекта вядомага польскага мастака Уладзіслава Чахурскага(руск.) бел.[3].

Памёр ад раку ў лістападзе 1927 года. Пахаваны, верагодна, у радавой пахавальні Ленскіх у Суле.

Творы

Сям’я

Ажаніўся з Ганнай з Бжазоўскіх, дачкой Іяхіма Бжазоўскага і яго другой жонкі Уладзіславы Здзяхоўскай. Дзеці[5]:

Галерэя

Зноскі

  1. Брант Ёзаф. Партрэт Зянона Ленскага. Канец 1880-х — пачатак 1890-х гг. Быў у антыкварным продажы ў Варшаве ў 1993 годзе.
  2. Захоўваецца ў сядзібе Ленскіх у Суле
  3. 1 2 3 Надзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі
  4. Piątkowski H. Ś.p. Zenon Łęski // Kurjer Warszawski. № 331. 2 grudnia. 1927.
  5. Сяргей Дычок. Зянон Ленскі — заснавальнік Гуты // Лідскі Летапісец № 2 (74)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай гімназіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Ленскія
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта