«Зямля. Адзін дзівосны дзень» (англ.: Earth: One Amazing Day) — дакументальны фільм 2017 года рэжысёра Пітэра Уэбера[3].
Сонца ўзыходзіць над Зямлёй, і мноства жывых істот пачынаюць свой дзень, поўны кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад атрутных змей, чароўныя панды ласуюцца парасткамі бамбука, жырафы змагаюцца за сэрца «цудоўнай дамы»… Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне разгортваецца па законах вострасюжэтнага баявіка, сентыментальнай меладрамы або галавакружнага трылера. Ніколі раней цуды не былі так блізка.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі[4].