wd wp Пошук:

Зынджырлы-медрэсэ

Зынджырлы́-медрэсэ (крымскатат.: Зынджырлы медресе, Zıncırlı medrese, у перакладзе: медрэсэ з ланцугом) — Медрэсэ, якое заснаваў у 1500 годзе хан Менглі I Гірэй у Салачыку (сёння гэта прыгарад Бахчысарая). Гэтае медрэсэ — адзінае ацалелае ў савецкі перыяд гістарычнае медрэсэ ў Крыме. Назву атрымаў з-за ланцуга які вісіць над уваходнымі дзьвярамі, дзякуючы якому кожны, хто ўваходзіць у медрэсэ вымушаны схіляць галаву.

Архітэктура

Будынак Зынджырлы-медрэсэ каменны, мае квадратную планіроўку, аднапавярховы, з унутраным панадворкам, дзе ў старажытнасці знаходзіўся фантан (пасля рэстаўрацыі 2007 года над панадворкам зроблены шкляны дах).

Па перыметру панадворка медрэсэ праходзіць аркадная галерэя, перакрытая дзесяццю паўсферычнымі купаламі, якія абапіраюцца на стральчатыя аркі і слупы. З трох бакоў галерэі знаходзяцца жылыя і навучальныя памяшканьні са спічастымі скляпеннямі. Даволі суровы экстэр’ер збудавання нагадвае крэпасць. У праёме адзіных дзвярэй вісіць жалезны ланцуг — каб кожны, хто заходзіць у медрэсэ, нахіляў галаву. Над дзвярыма ўмацаваны наступны надпіс:

Гэта вучылішча з дапамогай Усяміласцівага Бога загадаў узвесці Менглі-Гірэй Хан, сын Хаджы-Гірэй Хана, хай працягне Бог царства яго да сканчэння веку. 906[1] год.

У 2007 годзе Турцыя выдзеліла $2,75 млн на рэстаўрацыю Зынджырлы-медрэсэ й размешчанага побач дзюрбе першага крымскага хана Хаджы I Гірэя[2].

Пасля далучэння Крыма да Расіі, 3 кастрычніка 2015 года школа «Зынджырлы медрэсэ» ўключана таксама ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расійскай Федэрацыі [3].

Галерэя

Зноскі

  1. 1500 год па хрысціянскім летазлічэнні.
  2. Турцыя выдзеліла амаль 3 млн долараў на аднаўленне старажытных мусульманскіх помнікаў у Бахчысараі
  3. http://government.ru/media/files/XnNawtIgNdGfkAMwq9cweD5tE4N6miAy.pdf
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Крыма
Катэгорыя·Крымскія татары
Катэгорыя·Бахчысарай
Катэгорыя·Медрэсэ
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі