wd wp Пошук:

Зубатыя кіты

Зуба́тыя кіты́ (Odontoceti) — адзін з двух падартадаў кітападобных. У адрозненні ад вусатых кітоў на іх сківіцах прысутнічаюць зубы.

Апісанне

Даўжыня цела ад 1,2 да 21 м, маса да 100 т. Самцы буйнейшыя за самак. У адрозненні ад бяззубых кітоў маюць ад 2 да 240 аднавяршынных зубоў. Галава вялікая, насавая адтуліна (дыхала) адна, адкрываецца на цемені.

Пашырэнне

Падатрад уключае 4 сямействы: кашалотавыя, дзюбарылыя і 2 сямействы дэльфінаў; 75 відаў.

Зубатыя кіты пашыраны ва ўсіх морах і акіянах. Найбольш вядомыя: нарвал, афаліна, бялуха, касатка, кашалот і інш. 4 віды ў Чырвогнай кнізе МСАП.

Асаблівасці біялогіі

Зубатыя кіты з’яўляюцца плотажэрнымі жывёламі і кормяцца пераважна рыбай, галаваногімі і ў некаторых выпадках марскімі млекакормячымі.

Нараджаюць адно вялікае дзіцяная і 4-6 месяцаў кормяць яго малаком.

Класіфікацыя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Зубатыя кіты
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта