wd wp Пошук:

Вусатыя кіты

Вусатыя кіты, або бяззубыя кіты (Mysticeti) — падатрад кітападобных.

Даўжыня да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх на верхняй сківіцы развіваюцца ад 360 да 800 даўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласцінак, так званых «кітовых вусоў», што знаходзяцца ўпоперак дзёснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой.

Выдзяляюцца 3 сямествы: гладкія кіты, шэрыя кіты, паласацікавыя; 10-11 відаў. Найбольш вядомыя блакітны кіт, сейвал, фінвал, грэнландскі кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач.

Пашыраны ў Сусветным акіяне. Мігруюць.

Нешматлікія. Колькасць скарачаецца.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вусатыя кіты
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара