wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусакоў. Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (нар. 12 лютага 1953, вёска Батвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002), замежны член Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2002), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2006), Акадэміі сельскагаспадарчых навук Рэспублікі Казахстан (2010), Латвійскай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (2013), доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2004).

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1976). У 1976—1979 гадах галоўны эканаміст у калгасе «17 партз’езд» Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1981 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 года старшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. У 1989—1991 гадах дактарант Усесаюзнага НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква). З 1992 года загадчык сектара Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК, з 1994 года дырэктар Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 2002 года Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі, з 2005 года Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі). У 1997—2001 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, адначасова - акадэмік-сакрарар Аддзялення эканомікі ААН РБ. З 2002 года віцэ-прэзідэнт, з 2004 года намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова з 2002 года акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі. З кастрычніка 2013 года Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член Урада Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены РАСГН
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі