wd wp Пошук:

Збіццё паветранага шара D-Caribbean

Збіццё паветранага шара D-Caribbean — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 12 верасня 1995 года ў Бярозаўскім раёне, калі сілы СПА збілі амерыканскі паветраны шар D-Caribbean, які ўдзельнічаў у міжнародных гонках паветраных шароў і заляцеў у паветраную прастору Беларусі з тэрыторыі Польшчы. Абодва пілоты, Алан Фрэнчэль і Джон Сцюарт, загінулі[1].

Ход падзей

12 верасня 1995 года ў Швейцарыі пачалося міжнароднае спаборніцтва паветраплавальнікаў. Як сцвярджалі арганізатары чэмпіянату, пра мерапрыемства былі папярэджаныя дыспэтчарскія службы ўсіх краінаў, праз чый паветраны калідор транзытам скіроўваліся экіпажы[2], але беларускія дыспетчары вырашылі, што ім паведамленне даслалі памылкова[3]. У выніку пагранічныя і супрацьпаветраныя сілы не былі папярэджаныя пра магчымасць перасячэння шарамі паветранай граніцы Беларусі, і беларуская авіяцыя атрымала загад збіць шар, які перасёк межы краіны ў Бярозаўскім раёне. Пра наяўнасць людзей у кошыку шара беларускія вайскоўцы не ведалі.

Наступствы

Збіты паветраны шар стаў прычынай міжнароднага скандалу і расследавання. Экіпаж верталёта МІ-24, які збіў шар, доўга дапытвалі, потым узнагародзілі гадзіннікамі[4]. Тагачасны начальнік аддзелу апэратыўнага рэагавання Савету бяспекі Юрый Сівакоў настойваў, што амэрыканцы памерлі яшчэ да таго, як іх зьбілі: падняўшыся на вялікую вышыню (2300 м), памерлі ад недахопу кіслароду. Іншыя экспэрты не выключалі, што спартоўцы сапраўды маглі знаходзіцца без прытомнасці, але да зямлі ляцелі жывымі[5]. Ніхто з беларускіх афіцыйных асобаў не ўзяў на сябе адказнасць за інцыдэнт[6]. Але пасля гэтага паветраныя шары, якія траплялі на тэрыторыю Беларусі з-за мяжы імкнуліся пасадзіць. На месцы аварыі быў усталяваны камень з надпісам «прабачце».

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 12 верасня 1995 над Беларуссю быў збіты амерыканскі паветраны шар // Vytoki.net
  2. Як 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканцамі // Свабода, 19.07.2015
  3. Елена Шалаева. ЧТО С НИМ ДЕЛАТЬ?" — «СБИВАЙ!» ИСТОРИЯ ГОНКИ НА ВОЗДУШНЫХ ШАРАХ, КОТОРАЯ ЗАКОНЧИЛАСЬ СМЕРТЬЮ В НЕБЕ НАД БЕЛАРУСЬЮ // Настоящее время
  4. Як 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканцамі // Свабода, 19.07.2015
  5. Як 20 гадоў таму беларуская авіяцыя расстраляла паветраны шар з амэрыканцамі // Свабода, 19.07.2015
  6. 12 верасня 1995 над Беларуссю быў збіты амерыканскі паветраны шар // Vytoki.net
  7. Robert D. McFadden. Balloonists’ Lives of Adventure That Fell to Earth // The New York Times, September 17, 1995, Section 1, Page 3
  8. Паўліна Калтавічанкаю Валянцін Стэфановіч: Швэдскі самалёт мог скінуць не толькі мішак // Еўрарадыё, 26.07.2012
Тэмы гэтай старонкі (8):
Авіякатастрофы
Вікіпедыя:Артыкулы да аб’яднання
Удакладненне арфаграфіі
Верасень 1995 года
Падзеі 12 верасня
Катастрофы ў Беларусі
Гісторыя Бярозаўскага раёна
1995 год у Беларусі