wd wp Пошук:

Плюшавы дэсант

«Плю́шавы дэса́нт» альбо «мядзведзіроўка» — акцыя групы шведскіх лётчыкаў[1][2][3][4][5][6], якія 4 ліпеня 2012 года вылецелі з аэрадрома ў Пацюнаі (Літва, Каўнаскі раён), перасяклі межы беларускай паветранай прасторы ў раёне Дзіевянішкеса (побач з Шальчынінкаем і Іўем), праляцелі на Івянцом[7] і, па некаторых меркаваннях, ляталі нават над Мінскам[6]. Паводле сцверджанняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, яны скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаны цацкі ў выглядзе мядзведзяў з улёткамі, што заклікалі да выканання свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілоты заяўляюць, што ў выпадку затрымання беларускімі ўладамі яны планавалі знайсці прытулак у пасольстве Швецыі і што акцыя планавалася цэлы год, таксама ў раёне Мінска іх выклікалі дыспетчары мінскага аэрапорта. У мэтах пілотаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзідэнцыю прэзідэнта Беларусі, але потым пілоты пабаяліся гэта рабіць[8].

Прадстаўнікі ваенна-паветраных сіл Літвы паведамлялі выданню Lietuvos rytas аб факце парушэння паветранай прасторы[9].

Паводле словаў пілотаў, што прымалі ўдзел у акцыі[10], яны прабылі на тэрыторыі паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь прыкладна 1—1,5 гадзіны і без цяжкасцей вярнуліся ў Літву.

Рэакцыя на інцыдэнт

На фота[11] і відэа[12][13] бачны сведчанні палёту неідэнтыфікаванага самалёта над беларускай мясцовасцю: у відэа бачная частка івянецкага краявіду і панарама аднаго з мікрараёнаў, які некаторыя чытачы беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў ідэнтыфікуюць як мікрараён Малінаўка альбо Сухарава. Іншыя чытачы лічаць інцыдэнт грубай фальсіфікацыяй, зробленай у палітычных мэтах.

Палёт шведскага самалёта над Беларуссю быў неаднаразова параўнаны з пералётам і прызямленнем на Краснай плошчы ў Маскве Маціяса Руста 28 мая 1987 года[14].

Сведчанні

Жыхары Івянца сведчаць аб тым, што бачылі пралёт самалёта над пасёлкам і скідванне цацак на зямлю. Таксама некаторыя сведкі інцыдэнту адзначаюць, што мясцовая міліцыя аператыўна сабрала скінутыя на Івянец цацкі[15]. Мясцовыя жыхары баяліся таго, што цацкі могуць быць атручанымі і ўвогуле баяліся рэакцыі ўладаў, якія маглі даведацца пра тое, што жыхары з’яўляліся звычайнымі сведкамі інцыдэнту[16]. Паводле інфармацыі газеты «Наша Ніва», знайшоўся жыхар мікрараёна Сухарава, які здолеў атрымаць адну з цацак, што прызямлілася ў мікрараёне[17].

Рэакцыя беларускага ўрада

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь лічыць факт пранікнення замежнага самалёта ў беларускую паветраную прастору парушэннем яе цэласнасці[18].

Паводле інфармацыі некаторых інфармацыйных агенцтваў і бацькоў КДБ арыштаваў Антона Сурапіна — чалавека, які фатаграфаваў плюшавых мядзведзікаў[19].

26 ліпеня 2012 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаў факт парушэння мяжы[20], а 31 ліпеня адправіў у адстаўку старшыню беларускага пагранічнага камітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі генерал-маёра Дзмітрыя Пахмелкіна[21]. Да таго ж Лукашэнка пазбавіў пасады і віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[22].

7 жніўня фігурантам справы — Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву — прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачванні[23][24][25].

Зноскі

  1. Шведы сцвярджаюць, што бамбардавалі рэзідэнцыю Лукашэнкі цацкамі з заклікамі да свабоды // Наша Ніва
  2. Швэды бамбардавалі Беларусь цацкамі з заклікамі да свабоды // SLUCAK. org(недаступная спасылка)
  3. Doubts cast over Belarus teddy bear drop // The local Sweden news in English (англ.)
  4. Курэйчык аб «шведскай бамбардыроўцы»: Добра, што іх ня зьбілі // Беларускі Партызан(недаступная спасылка)
  5. Плюшавых мядзведзяў над Беларуссю раскідвалі прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. 1 2 Новае відэа дэсанту мядзведзікаў: самалёт над Мінскам // Наша Ніва
  7. Жыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода
  8. Швед-«медзведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў // Наша Ніва
  9. У сераду ў Летуве выяўлена парушэньне паветранай прасторы // Радыё Свабода
  10. Swedes launch teddy bear ‘assault’ on Belarus // The local Sweden news in English (англ.)
  11. Swedish PR firm’s pro-democracy teddy bear drop on Belarus // The local Sweden news in English (англ.)
  12. Teddybear Air Drop Minsk: Plane over the village Ivianiec
  13. Teddybear Air Drop Minsk: Plane over Minsk
  14. Юры Дракахруст Плюшавая бомба (нявызн.).
  15. Жыхары Івянца: Скінутых з самалёта мядзведзікаў сабрала міліцыя // Наша Ніва
  16. Відэа з Івянца: «Англійскай не ведаем. Адно слова зразумелі — мядзведзь» // Наша Ніва
  17. Мядзведзі, якія прызямліліся ў Сухараве — фотафакт // Наша Ніва
  18. Сообщение пресс-службы // В Министерстве обороны Республики Беларусь проводится проверка информации, размещенной рядом Интернет-источников, о якобы имевшем место несанкционированном полете над территорией Беларуси иностранного авиационного средства. (руск.)
  19. Антона Сурапіна ня выпусьцяць // Радыё Свабода
  20. Лукашэнка прызнаў факт палёту шведаў. «Вінаватыя панясуць адказнасць»
  21. Рачкоўскі і Пахмелкін у адстаўцы за плюшавы дэсант
  22. Сяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер
  23. Пакуль шведы не прыедуць, будуць сядзець беларусы // Наша Ніва
  24. Выстаўленыя абвінавачаньні ў справе «плюшавага» дэсанту. Радыё Свабода.
  25. Сурапіну і Башарымаву выстаўлены абвінавачанні (дапоўнена). БелаПАН. Архівавана 6 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Ліпень 2012 года
Катэгорыя·Беларуска-шведскія адносіны
Катэгорыя·Акцыі пратэсту ў Беларусі
Катэгорыя·Івянец
Катэгорыя·2012 год у Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Падзеі ў Мінску
Катэгорыя·Правы чалавека ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Падзеі 4 ліпеня