Зачарна́я[1] (трансліт.: Začarnaja, руск.: Зачерная) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Знаходзіцца каля р. Ілія, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 87 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
У 1800 г. в. Зачарняны ў маёнтку Лукавец, у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Б. Шумскай. У 1873 г. вёска ў Кармянецкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 19 рэвізскіх душ; у 1908 г. 75,2 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. У маі 1943 г. спалена карнікамі, загінулі 12 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Знаходзілася ў складзе калгаса «Лукавец».
За 0,5 км на захад ад вёскі археалагічны помнік — курганны могільнік, справа ад дарогі на в. Старынка (Вілейскі раён), у лесе.