wd wp Пошук:

Заходнефламандская група дыялектаў

Заходнефламандская група дыялектаў — група дыялектаў нідэрландскай мовы, распаўсюджаная ў Заходняй Фландрыі, Французскай Фландрыі і Зеландскай Фландрыі. Існуе некалькі заходнефламандскіх дыялектаў (пабярэжны дыялект, бругскі дыялект, дыялект Французскай Фландрыі і г.д.), але розніца паміж імі адносна невялікая, і яна не перашкаджае паразуменню носьбітаў. Найбольш блізкія зеландскаму дыялекту. Часам заходнефламандскі разглядаецца як самастойная мова (гл. Праблема «мова ці дыялект»). Мае свой код ISO 639, трохлітарны ідэнтыфікатар — vls.[1] Заходнефламандскі дыялект (мова) не мае афіцыйнага статусу. Стандартызаваная норма адсутнічае. Існуе Вікіпедыя на заходнефламандскіх дыялектах.

Агульная колькасць носьбітаў — каля 1,06 мільёна чалавек, з іх большасць жыве ў Бельгіі (першым чынам правінцыя Заходняя Фландрыя і некаторыя заходнія раёны Усходняй Фландрыі, больш мільёна носьбітаў), Францыі (Французская Фландрыя, каля 20 тысяч носьбітаў) і Нідэрландах (Зеландская Фландрыя, каля 90 тысяч носьбітаў).

Зноскі

  1. ISO 639 code sets

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Voorblad заходнефламандскай

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нямецкія дыялекты ў Нідэрландах
Катэгорыя·Нідэрландская мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нямецкія дыялекты ў Францыі
Катэгорыя·Дыялекты ніжненямецкай мовы
Катэгорыя·Нямецкія дыялекты ў Бельгіі