wd wp Пошук:

Рамакрышна

Рамакры́шна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886) — індыйскі мысліцель, рэлігійны прапаведнік і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаванне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў.

Значна паўплываў на ідэалогію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.

Зноскі

  1. 1 2 Ramakrishna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ramakrishna // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Brozović D., Ladan T. Rāmakrišṇa // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Ramakrishna // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Рамакришна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  6. 1 2 http://www.belurmath.org/sriramakrishna.htm

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Калькуце
Катэгорыя·Філосафы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве