wd wp Пошук:

Заліў Амундсена

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Заліў Амундсена (англ.: Amundsen Gulf) — заліў Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж берагамі Канады і астравамі Банкс і Вікторыя[1].

Спадарожнікавы здымак заліва Амундсена

Заліў быў адкрыты ў 1826 годзе палярнымі даследчыкамі Джонам Франкліным і Джонам Рычардсанам, які нанёс на карту частку берагавой лініі заліва. У 1850 годзе праз заліў з захаду на ўсход на караблі «Інвесцігейтар» прайшла экспедыцыя Роберта Мак-Клура, якая ўпершыню пераадолела Паўночна-Заходні праход на караблі і санях[2]. Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Руаля Амундсена, які даследаваў заліў у канцы свайго знакамітага падарожжа па Паўночна-Заходняй праходу 1903—1905 гадоў[3].

Геаграфія

Узбярэжжа заліва Амундсена падзелена паміж двума тэрыторыямі Канады — Нунавутам і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі. Заліў злучаецца на ўсходзе з пралівам Долфін-энд-Юніён, на поўначы — з пралівам Прынца Уэльскага. Мае мноства заліваў і бухт — залівы Франклін і Дарнлі (мацерыковая частка), бухты Дэ-Салі і Тысіджэр (востраў Банкс), залівы Уолкер, Мінта, Прынс-Альберт (востраў Вікторыя).

Даўжыня каля 445 км, найбольшая шырыня 213 км. Глыбіня да 285 м. Вышыня прыліваў 0,2—0,3 м.

Большую частку года ўкрыты лёдам. У заліў ўпадаюць шматлікія рэкі, самыя буйныя з якіх — Хортан[4] і Харнадэй. Заліў ўваходзіць у экасістэму мора Бафорта[5].

У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
  2. Encyclopedia Britannica. Amundsen Gulf
  3. The Canadian Encyclopedia. Roald Amundsen Crosses the Northwest Passage Архівавана 26 жніўня 2011.
  4. Canadian Encyclopedia. Horton River(недаступная спасылка)
  5. У Encyclopedia Britannica заліў Амундсена называюць «працягам мора Бафорта», у Геаграфічнай энцыклапедыі пра яго напісана: «Адносяць к залівам мора Бафорта», а ў аналагічным артыкуле Вялікай Савецкай Энцыклапедыі мора Бафорта не згадваецца

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Руаль Амундсен
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Залівы Канады