wd wp Пошук:

Залаты век Іспаніі

Рэзідэнцыя Іспанскіх Габсбургаў — манастыр Эскарыял
Дыега Веласкес. «Дзіды» (1635). Прада

Залаты век Іспаніі (Siglo de Oro) — найвялікшы культурны ўздым у гісторыі Іспаніі, які прыпаў на XVI і на першую палову XVII стагоддзя.

Іспанская дзяржава ўтварылася ў канцы XV стагоддзя шляхам дынастычнага шлюбу «каталіцкіх каралёў» Кастыліі і Арагона. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў складаецца каланіяльная імперыя Іспанскіх Габсбургаў, над якой, згодна з вядомай прыказкай таго часу, ніколі не заходзіла сонца. Адначасова Іспаніі ўдалося ўмацаваць свае пазіцыі ў Еўропе. Іспанская і партугальская карона аб’ядналіся ў дынастычнай уніі, у склад Іспаніі ўвайшлі найбагацейшыя землі Еўропы — Бургундскія Нідэрланды, экспансія ў Італіі прывяла да іспанізацыі Паўднёвай Італіі.

Палітыка-эканамічны ўздым прывёў да таго, што ў перыяд Контррэфармацыі Іспанія апынулася ў ролі культурнага флагмана ўсёй каталіцкай Еўропы, пакінуўшы пасля сябе цэлы шэраг выдатных культурных здзяйсненняў:

Храналагічныя межы Залатога веку ў палітычным і культурным сэнсах не супадаюць: Іспанія мела статус вялікай дзяржавы з моманту адкрыцця Калумбам Амерыкі і да Пірэнейскага міру 1659 года, а залаты век іспанскай культуры пачынаецца з публікацыі рамана «Ласарылья з Тормеса» (1554) да смерці апошняга з класічных іспанскіх пісьменнікаў, Кальдэрона, у 1681 годзе. Адзінага меркавання пра часавыя рамкі перыяду ў гістарыяграфіі не сфарміравалася.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Залаты век Іспаніі
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Адраджэнне паводле краін