wd wp Пошук:

Шведская імперыя

Шведская імперыя — гістарычны тэрмін, які пазначае каралеўства Швецыя і яе ўладанні ў перыяд з 1561 (пасля заваявання Эстоніі) па 1721 год (саступка Прыбалтыкі і ўсходняй Фінляндыі Расіі паводле Ніштацкага міру). На працягу гэтага часу Швецыя ўяўляла сабой адну з вялікіх еўрапейскіх дзяржаў[1].

На шведскай мове перыяд імперыі завецца stormaktstiden, «Эпоха вялікадзяржаўя»[1]. Росквіт імперыі прыйшоўся на XVII стагоддзе, калі Швецыя выступала гарантам Вестфальскага міру і прытрымвалася геапалітычнай канцэпцыі балтыйскага панавання — «dominium maris baltici».

Заўвагі

  1. 1 2 Frost 2000, pp. 133–134
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1561 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Эстоніі
Катэгорыя·Гісторыя Фінляндыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1718 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гісторыя Латвіі