wd wp Пошук:

Залатая Гара

Залатая гара — у беларускім фальклоры і міфалогіі узвышша ў цэнтры сусвету. На яго вяршыні размяшчалася нябеснае царства, а ўнутры гары жылі насельнікі ніжэйшага свету.

У валачобных песнях

Вяршыня Залатой гары ўвасабляе неба, лакацыю нябесных свяціл і вышэйшага боства, намёкі на што ёсць у валачобных песнях:

Залата гара,

А на той гарэ

Церамок стаіць,

А ў тым церамку

Тры ваконечкі.

Адно ваконца —

Яснае сонца,

Другое ваконца —

Дробныя звёзды,

Трэцяе ваконца —

Ясны месяц…

У канцы сяла стаяла гара…

А на той гарэ — шаўкова трава,

А ў той траве галубы гудуць,

Галубы гудуць — цэркаў будуюць

З трыма вярхамі, з чатырма вокнамі.

Першае ваконца — яснае сонца,

Другое ваконца — ясны месячык,

А трэцяе ваконца — ясна зорка.

У чацвёрта ваконца салавей уляцеў,

Салавей уляцеў, на прастоле сеў…" [1]

«Да сярод двара высока гара,

А на той гарэ прастол стаіць,

А на том прастоле сам бог сядзіць…»[2]

«Хата», дзе жывуць Сонца, Месяц, зоркі, увасабляе нябеснае царства. У многіх валачобных песнях гаворыцца, што Залатая гара стаіць у гаспадара пасярод двара. Двор, хатняя гаспадарка, такім чынам, выступае як мікрамадэль сусвету. У беларусаў было ўяўленне аб тым, што рэкі бяруць пачатак на небе і сцякаюць адтуль на зямлю. Некаторыя замовы («Уранні і ўвечары прыбывай, малако, з поўнага месяца, з яснае зары, з залатое гары» [3]) дазваляюць меркаваць, што рэкі ў старадаўніх вераваннях цяклі з Залатой гары.

Матыў гары ў казачным фальклоры

У казцы «Маці і сын» герой павінны дасягнуць Сіняўскай гары, каб прынесці адтуль жывую ваду. Пасля ён павінны дабрацца да Вогненнай гары, каб забіць бабу, што дыхала агнём на сто вёрст. У казцы «Залатое пяро» ля «высокай гары» знаходзяцца дзве студні — з жывой вадой і з гаючай. Вартуюць іх тры вядзьмаркі. Прычым дасягае гэтай гары не сам герой: ён прымушае ляцець туды крумкача. Відаць, гэтым падкрэсліваецца сакральнасць гары, недасягальнасць дзеля прастога смяротнага. У казцы «Іван Знайдзён» Кашчэй жыве ў Шкляных гарах, дарогі да якіх не ведае ніхто — нават звяры і птушкі. Прычым узлезці на іх герой змог только дзякуючы жалезных пазногцям, якія выкаваў дзеля яго каваль. Гэта нагадвае адно з народных уяўленняў аб Раі: быццам Рай размешчаны на гары, гладкай, быццам яйка. Каб узлезці на яе пасля смерці, трэба ўсё жыццё не выкідваць абстрыжаныя пазногці, а збіраць іх у мяшочак. Пасля смерці яны быццам зноў прырастуць да пальцаў. Гэта ў сваю чаргу збліжае вобраз Шкляной гары Кашчэя з міфічнай сусветнай гарой. У іншых сюжэтах Кашчэй (ці галоўны антаганіст) жыве ўнутры Крышталёвай гары, куды галоўны герой павінны трапіць, как вызваліць дзяўчыну. У адной казцы Змей хаваецца ўнутры жалезнай гары, якую разламвае памочнік героя — асілак Ламізялеза («зялеза» — жалеза) — і дапамагае перамагчы змея[4]. Вегодна, тут прасочваецца інтэрпрэтацыя барацьбы хтанічнага (зямнога) бога — не выключна, што Вялеса, — з іншым боствам, якое ўвасабляла вышэйшы свет, неба. Магчыма, у гэтых казках захавалася рэха касмаганічнага міфа, дзе Пярун атакуе маланкамі камень, у выніку чаго узнікае зямля. Наяўнасць у казцы дзяўчыны, якую трэба выратаваць, наводзіць на думку, што прычынай спрэчкі двух багоў напярэдадні стварэння сусвету магло паслужыць нейкае жаночае боства.

Камень і дрэва ў народных замовах

Некаторыя замовы звязваюць вобраз «камня», «гары» з дрэвам:

З камнем ці гарой у замовах часта звязваюцца хтанічныя ці нябесныя істоты:

Залатая гара ў сучаснай беларускай тапаніміцы

Вобраз Залатой гары адбіўся і ў мясцовых назвах: Залатая гара на Стаўбцоўшчыне; Залатая горка — колішняя ваколіца Мінска, цяпер — вуліца ў цэнтры горада; Гара Залатая ў наваколлі Халопенічаў, Залатая гара каля вёскі Вярба Дрыбінскага р-на, Залатая гара каля в. Прошкава Глыбоцкага р-на, вёска ў Смалявіцкім р-не.

Зноскі

  1. Выд.: Паэзія беларускага земляробчага календара / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А. С. Ліса. Мн., 1992. Архівавана 14 мая 2013.
  2. Мітіалягічны кантэкст беларускай валачобнай (навагодняй) абрадавасьці
  3. «Залатая Гара» на сайце «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)
  4. Жалеза, зялеза, залеза(недаступная спасылка)
  5. Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2011 Архівавана 7 кастрычніка 2014.
  6. ПЗ, № 686. Ад гадзюки, 384 Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Міфалогія