Зазу́лька[1] — рака ў Беларусі, у Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 19 км[2]. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 ‰. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Вярбілкі Шчучынскага раёна, упадае ў Нёман за 1 км ніжэй ад вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна. Вадазбор у межах Лідскай раўніны і Верхнянёманскай нізіны[1]. У пойме Нёмана працякае праз старыцы. У верхнім цячэнні перасыхае.