Завячэ́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Завячэлле.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. 24 верасня 1926 года са складу сельсавета вылучаны Вацлавоўскі нацыянальны латышскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вацлавоўскага нацыянальнага латышскага сельсавета. З 20 верасня 1944 года сельсавет ва Ушацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мосарскага сельсавета[1].