Забало́цкае[1] (трансліт.: Zabalockaje, руск.: Заболотское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.
З 20.08.1924 вёска ў складзе Бобрскага сельсавета Крупскага раёна Барысаўскай, з 09.06.1927 г. Аршанскай акругі, з 20.02.1938 г. Мінскай вобласці, з 31.03.1977 г. Бобрскага пасялковага Савета. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 чалавек. З 1967 г. ў складзе саўгаса, потым саўгаса—калгаса “Колас”. На 01.01.1998 г. 7 гаспадарак, 7 жыхароў.