wd wp Пошук:

Жэрэмі Тулалан

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жэрэмі Тулалан (фр.: Jérémy Toulalan; нар. 10 верасня 1983, Нант, Францыя) — былы французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2010).

Шырока вядомы тым, што забівае вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, гэта значыць у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сезоне 2004/05 у браму клуба «Страсбур», аднак пры пераходзе ў іспанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сезон.

Кар’ера

«Нант»

Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанта», у якім дэбютаваў у сезоне 2001/02. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.

«Алімпік»

У 2006 годзе за 7 мільёнаў еўра перайшоў з «Нанта» ў «Алімпік» Ліён, дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдскі «Рэал». У складзе «Алімпіка» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сезонах 2004/05 і 2007/08 быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату. Да Тулалана праяўляў цікавасць лонданскі «Арсенал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.

«Малага»

11 чэрвеня 2011 года іспанскі клуб «Малага» пацвердзіў пераход Тулалана ў свой склад за 10 млн еўра[4][5]. 28 лістапада 2011 года ён адкрыў лік сваім галам за новы клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэала», які скончыўся з лікам 2:1.

«Манака» і «Бардо»

26 ліпеня 2013 года Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам «Манака»[6]. Улетку 2016 года перайшоў у «Бардо». У студзені 2018 года разарваў кантракт з клубам[7] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Дасягненні

Алімпік Ліён:

Зноскі

  1. Jérémy Toulalan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JEREMY TOULALAN // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Jérémy Toulalan // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Lyon et Malaga OK pour Toulalan. L’Équipe
  5. Toulalan ya es del Málaga por 10 millones de euros. AS.com
  6. Jérémy Toulalan is Monegasque Архівавана 6 ліпеня 2013.. ФК Манака
  7. Тулалан расторг контракт с «Бордо». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Бардо
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нанце
Катэгорыя·Ігракі ФК Малага
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Нант
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе