wd wp Пошук:

Жывібунд

Жывібунд (літ.: *Živinbudas) — літоўскі князь. Называецца сярод пяці старэйшых літоўскіх князёў у іх дагаворы 1219 г. з галіцка-валынскімі князямі.

У дагавор названы імёны 21 князя, пяць з якіх старэйшыя, таксама ёсць думка, што старэйшым названы толькі Жывібунд. У кожным разе, Жывібунд названы першым у пераліку, што дае падставу для думкі пра яго як вярхоўнага кіраўніка літоўскіх земляў.

Магчыма, Жывібунд узначальваў літоўскія дружыны падчас вайны з Галіцка-Валынскім княствам. Апроч Галіцка-Валынскага летапісу, таксама ўспамінаецца Густынскім летапісам пад 1218 годам: «В лето 6726… Данилъ… пойде зъ Галича ку Мстиславу, тестю своему, и любезьне прият бысть от него. И посем пойде въ Володымер свой, идеже прийдоша к нему послы о мире от князей литовских. Въ Литве же тогда старей бе князь Живибунъдъ»[2].

Некаторыя гісторыкі лічаць Жывібунда продкам вялікага князя літоўскага Трайдзеня (1270—1282)[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 лістапада 2018.
  2. ПСРЛ. Т.40. Густынская Летопись. — М., 2003.
  3. Гл. напрыклад радавод у William Urban. The Baltic Crusade. — 2nd ed.. — Chicago, Illinois, 1994. — ISBN 0-929700-10-4., дзе даецца пералік людзей, вядомых толькі з XVI ст., крыніцай пазначана «Хроніка Быхаўца».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Князі літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў XIII стагоддзі